BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Апублікавана праграма фестывалю Будслаў-2016

1 ліпеня адбудзецца працэсія са свечкамі і Імша апоўначы.

Сёлетнія ўрачыстасці ў Будславе 1 і 2 ліпеня пройдуць на тэму «Надзея ў Божай міласэрнасці» і будуць прысвечаны 25-годдзю адраджэння Мінска-Магілёўскай Мітраполіі. Нагадаем, каталіцкі фестываль у Будславе штогод збірае тысячы паломнікаў з усёй Беларусі, якія прыязджаюць са сваімі просьбамі да абраза Маці Божай Будслаўскай. Глядзіце: Пілігрымы з розных куткоў Беларусі ідуць пешшу ў Будслаў - TWITTER-трансляцыя >>>

1 ліпеня тут сустрэнуць пешыя пілігрымкі, пройдзе евангелізацыйная праграма, канцэрты, а цэнтральнай падзеяй стане вячэрняя працэсія з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай і святая Імша апоўначы. Моладзевая праграма ў намётавым гарадку пачнецца 2 ліпеня ў 2 гадзіны ночы, раніцай пройдуць святыя Імшы, адна з іх - у 11.00 - з удзелам прадстаўніка Папы Рымскага кардынала Крыстафа Шонбарна, паведамляе Сatholic.by.

1 ліпеня

  • 13.00 — 17.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў кусташам а. Віктарам Бурлакам OFM
  • 17.00 — евангелізацыйная праграма
  • 18.00 — cвятая Імша
  • 20.00 — Акафіст у выкананні хору Грэка-Каталіцкай Царквы
  • 20.30 — марыйныя Нешпары
  • 21.30 — рахунак сумлення
  • 22.30 — музычная пастаноўка на Год Міласэрнасці
  • 23.30 — працэсія з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай
  • 24.00 — святая Імша


2 ліпеня

  • 02.00 — моладзевая праграма ў палатачным гарадку
  • 02.00 — святая Імша паводле грэка-каталіцкага абраду
  • 04.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
  • 05.30 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
  • 06.00 — святая Імша перад абразом Маці Божай
  • 08.30 — святая Імша (на польскай мове)
  • 10.00 — даклад з нагоды 25-годзя Мітраполіі
  • 11.00 — святая Імша з удзелам папскага легата кардынала Крыстафа Шонбарна
Last modified onСерада, 29 Чэрвень 2016 01:15
Каментары   
+5 #1 Ян 2016-06-15 18:59
Фестиваль - это Славянский базар в Витебске, но уж никак не торжества в Будславе. Уважаемый автор, называйте вещи своими именами. Чем Вам не нравится название "Будславский фэст"? Мне кажется, что так гораздо правильнее и привычнее. Иначе стирается грань между светским мероприятием и религиозным торжеством.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць