Logo
Print this page

Біскупы Францыі: правесці ЧЕ без чырвоных картак

Каталіцкія іерархі заклікалі заўзятараў стаць сябрамі.

Жадаючы ўсім «мірнай радасці», Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Францыі апублікавала зварот да ўдзельнікаў еўрапейскага чэмпіяната па футболе, які пачаўся на мінулых выхадных у гэтай краіне.

Біскупы адзначылі, што ў францускіх касцёлах заўсёды будуць рады прыняць заўзятараў, якім патрэбна духоўная дапамога, а таксама назвалі спартыўнае спаборніцтва нагодай для праяўлення «салідарнасці і еднасці».

У той жа час французскія іерархі заклікалі футбалістаў трымацца прынцыпаў сумленнай гульні, а заўзятараў розных краін — знаёміцца, «каб супернікі рабіліся сябрамі».

«Няхай чэмпіянат Еўропы стане чэмпіянатам без чырвоных картак!» — гаворыцца ў звароце.

Сatholic.by

Читайте также: Папа обратился к ФИФА: вернуть честность в футбол.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.