BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Ураган пашкодзіў крыжы на старадаўніх храмах у Гродна

Частка Бернардынскага касцёла ачэплена на выпадак падзення крыжа.

Моцная навальніца, якая прыйшла з боку Польшчы і абрынулася на заходнюю Беларусь вечарам у пятніцу, нашкодзіла не толькі дрэвам і машынам, але і сарвала дахі на многіх будынках, а таксама прынесла бяды старадаўнім храмам у Гродне. Як пішуць у сацсетках жыхары абласнога цэнтра, ураган пашкодзіў крыжы на лютэранскай кірсе і каталіцкім Бернардынскім касцёле. Прычым, адрамантаваць нахілены крыж на каталіцкім храме будзе складана, паколькі нават у МНС няма спецыяльнай тэхнікі, якая магла б падняць спецыялістаў да самай высокай кропкі святыні. Нагадаем, Бернардынскі касцёл (Узвышэння Святога Крыжа) з'яўляецца найстарэйшым дзеючым каталіцкім храмам у Гродне і адным з найстарэйшых у заходняй Беларусі, ён быў асвячоны 13 траўня 1618 года.

- Пасля навальніцы ратавальнікі прыехалі, агледзелі вежу касцёла і ачапілі яе, - пішуць у сацсетках відавочцы. - Крыж моцна нахіліла, але казалі, што ўпасці ён не павінен. Складана будзе зноўку умацоўваць крыж, прыйдзецца ставіць лясы.

Паводле аператыўных звестак МНС, з прычыны парываў ветру да 26 м/с 17 чэрвеня пацярпелі Брэст, Гродна, Мінск і 38 населеных пунктаў у 28 раёнах Брэсцкай, Гродзенскай, Мінскай і Віцебскай абласцей. Пашкоджаны дахі 100 жылых дамоў, 3 аб'ектаў сацкультбыту, аднаго вытворчага і 71 сельскагаспадарчага будынка. Зафіксаваныя 184 выпадкі падзення дрэваў, з іх больш за ўсё ў Гродне - 126.

Last modified onНядзеля, 19 Чэрвень 2016 21:04
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць