Logo
Print this page

Абраз Хрыста з тысяч сэлфі з усяго свету ствараюць у Кракаве

Адправіць сваё фота і стаць часткай іконы можна да 17 ліпеня.

У Польшчы з вялікай колькасці фотаздымкаў складуць абраз Езуса Міласэрнага. Мазаіка будзе раздрукаваная на палатне ў некалькі дзясяткаў метраў і размешчана на тэрыторыі санктурыя Божай Міласэрнасці ў Лагеўніках.

«Мы ствараем гэтую мазаіку для таго, каб аб’яднаць людзей з усяго свету. Шмат хто хацеў прыехаць у Кракаў, каб прыняць удзел у Сусветных днях моладзі, але не маюць магчымасці. Але дасылаючы свае фатаграфіі яны змогуць стаць часткай гэтай вялікай падзеі ў Кракаве», — тлумачыць Катажына Валькоўска, арганізатар акцыі «Намалюй абраз», піша catholicnews.by.

Больш за палова фотаздымкаў дасланыя з замежжа, у прыватнасці з ЗША, Аўстраліі, Аргентыны, Ганконга. Зрэшты, жыхары Польшчы таксама актыўна прымаюць у ёй удзел. У прыватнасці, сваё фота даслаў Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда. Адправіць свой здымак можна да 17 ліпеня праз сайт www.image2016.pl

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.