Абраз Хрыста з тысяч сэлфі з усяго свету ствараюць у Кракаве
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Адправіць сваё фота і стаць часткай іконы можна да 17 ліпеня.
У Польшчы з вялікай колькасці фотаздымкаў складуць абраз Езуса Міласэрнага. Мазаіка будзе раздрукаваная на палатне ў некалькі дзясяткаў метраў і размешчана на тэрыторыі санктурыя Божай Міласэрнасці ў Лагеўніках.
«Мы ствараем гэтую мазаіку для таго, каб аб’яднаць людзей з усяго свету. Шмат хто хацеў прыехаць у Кракаў, каб прыняць удзел у Сусветных днях моладзі, але не маюць магчымасці. Але дасылаючы свае фатаграфіі яны змогуць стаць часткай гэтай вялікай падзеі ў Кракаве», — тлумачыць Катажына Валькоўска, арганізатар акцыі «Намалюй абраз», піша catholicnews.by.
Больш за палова фотаздымкаў дасланыя з замежжа, у прыватнасці з ЗША, Аўстраліі, Аргентыны, Ганконга. Зрэшты, жыхары Польшчы таксама актыўна прымаюць у ёй удзел. У прыватнасці, сваё фота даслаў Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда. Адправіць свой здымак можна да 17 ліпеня праз сайт www.image2016.pl
Related items
-
«Духоўны цэнтр» замярзае. У Будславе няма ацяплення – і гэта не праблема?
-
Памёр біскуп Казімір Велікаселец – найстарэйшы каталіцкі іерарх Беларусі. Якім быў яго апошні дзень?
-
«Не будзем баяцца перамен». Пасол Ватыкана сустрэўся з моладдзю Мінска
-
У Магілёўскай вобласці ліквідавалі палову каталіцкіх парафій
-
Дзяржсакратар ЗША запэўніў кіеўскага біскупа, што кожны дзень моліцца за Украіну