BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Трох вядомых каталіцкіх святароў выдвараюць з Беларусі - заява Касцёла

Арцыбіскуп: Касцёл знаходзіцца ў цяжкай сітуацыі, і дапамагачы выйсці з яе могуць новыя пакліканні.

Дзяржаўныя ўлады Беларусі не далі дазвол на служэнне ў краіне тром святарам з Польшчы. З гэтай нагоды апублікаваныя звароты Арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, а таксама біскупа вікарыя для Магілёва і Магілёўскай вобласці Аляксандра Яшэўскага SDB.

- Радасныя святкаванні cярэбранага юбілею заснавання Мінска-Магілёўскай мітраполіі былі азмрочаны рашэннем дзяржаўных уладаў аб неўзгадненні душпастырскай дзейнасці трох святароў з Польшчы: дамініканіна а. Рамана Шульца OP - пробашча парафіі Св. Казіміра ў Магілёве, канвентуальнага францішканіна а. Леха Баханэка OFM Conv - пробашча парафіі Св. Міхала Арханёла ў Івянцы, аблата а. Ежы Катоўскага OMI - пробашча парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса і св. Крыштафа ў Калодзішчах. 11 ліпеня я разам з біскупскім вікарыем для Магілёўскай вобл. Яго Эксцэленцыяй біскупам Аляксандрам Яшэўскім SDB сустрэўся з Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь Леанідам Паўлавічам Гулякам з мэтай высветліць прычыну адмовы для служэння вышэйзгаданым святарам і прасіць дазволу для іх працягнуць сваё служэнне. Аднак з вялікім жалем павінен паведаміць, што мы не даведаліся аб канкрэтных прычынах такога рашэння і пачулі рашучую адмову магчымасці іх далейшага служэння ў Беларусі, - цытуе Арцыбіскупа Catholic.by.

- На жаль, падчас нашай сустрэчы мы не атрымалі адказу на пытанне аб падставах прынятага рашэння і сустрэліся з катэгарычнай адмовай перагледзець альбо змяніць яго. Айцец Раман павінен 20 ліпеня пакінуць нашу краіну і Магілёўшчыну, - дадае біскуп Аляксандр Яшэўскі.

Мітрапаліт адзначае, што гэтыя святары доўга і вельмі плённа служылі вернікам Беларусі: будавалі і рамантавалі касцёлы, катэхізавалі, займаліся хрысціянскім выхаваннем дзяцей і моладзі, дабрачыннасцю:

- Дастаткова толькі паглядзець на касцёл св. Міхала Арханёла ў Івянцы, які дзякуючы намаганням а. Леха Баханэка OFM Conv са знішчанага паўстаў нанова як шэдэўр сакральнай архітэктуры! А колькі дзяцей штодзённа прыходзіць на зробленую ім пры касцёле пляцоўку для іх! А якія магчымасці ён стварыў юнакам, дзяўчатам і дарослым займацца спортам і весці здаровы лад жыцця! Не толькі ў Беларусі, але і далёка па-за яе межамі вядомыя арганізаваныя ім Дні моладзі, «Музычныя майстэрні» і Парафіяды!

Маючы на ўвазе, што такое рашэнне дзяржаўных уладаў - гэта вельмі вялікая страта для Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, прашу маліцца аб пакліканнях да святарства і кансэкраванага жыцця, дадае Арцыбіскуп. Ён заклікае ад усяго сэрца падзякаваць гэтым святарам за іх адданую і ахвярную працу па адраджэнні Касцёла ў Беларусі і памаліцца аб благаслаўленні на іх далейшае служэнне на хвалу Бога і для збаўлення людзей.

Таксама Мітрапаліт звяртаецца да юнакоў: калі вы чуеце голас клічучага да святарства Хрыста, адважна адкажыце на яго словамі прарока Ісаі: «Вось я, Пане, пашлі мяне». Адкажыце, бо ізноў Касцёл знаходзіцца ў цяжкай сітуацыі, і дапамагачы выйсці з яе могуць новыя пакліканні.

Last modified onЧацвер, 14 Ліпень 2016 12:48
Каментары   
-5 #3 Виктор 2016-07-14 00:30
А что, беларуские семинарии не готовят достаточное количество своих священников, чьё служение можно не согласовывать с чиновниками? За 26 лет существования Костёла в независимой Беларуси можно было решить проблему служителей, что-бы не зависеть от граждан другой страны.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+4 #2 Лех 2016-07-13 15:14
Может пора Ватикан поставить в известность что происходит в РБ, а не буквари принимать и байки слушать от ///.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+1 #1 Ян. 2016-07-13 14:40
Как же так ,!? Без причины отправить домой .... Так не бывает !
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць