BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Стартавалі пешыя пілігрымкі да Маці Божай Каралевы Палесся

У Лагішын ідуць пешшу пілігрымы з Баранавічаў і Бярозы.

18 жніўня стартавалі пешыя пілігрымкі з Баранавічаў і Бярозы ў дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай у Лагішыне, дзе шануецца цудатворны абраз Божай Маці Лагішынскай, Каралевы Палесся. Традыцыйна паломнікі з розных куткоў Беларусі ў гэтыя дні ідуць пакланіцца да святыні - Божай Маці Лагішынскай, якая з'яўляецца нябеснай заступніцай Палесся. На працягу чатырох дзён яны пераадолеюць адлегласць каля 140-150 кіламетраў. Шматлікіх гасцей прыме заснаваная ў 1913 годзе векавая святыня - касцёл імя апосталаў Пятра і Паўла.

Фэст у дыяцэзіяльным санктуарыі Каралевы Палесся ў Лагішыне будзе доўжыцца два дні. У вігілію свята Маці Божай Каралевы, 21 жніўня, пілігрымы прыбудуць у санктуарый на малітоўнае чуванне, якое будзе працягвацца ўсю ноч і наступны дзень.

Праграма ўрачыстасцяў у Лагішыне

21 жніўня

18.00 — урачысты ўваход пілігрымаў праз велічныя Брамы Міласэрнасці ў санктуарый
18.30–21.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту перад цудадзейным абразом Маці Божай, магчымасць споведзі
20.00 — Ружанец і навэнна ў сувязі з падрыхтоўкай да 100-годдзя аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме
21.00 — канцэрт і  малітва праслаўлення пад кіраўніцтвам катэдральнага хора з Пінска
22.00 — святая Імша з удзелам пілігрымаў. Падчас Імшы адбудзецца ўрачыстае аднаўленне сакрамэнту хросту з нагоды святкавання Юбілейнага Года Міласэрнасці.
Пасля Імшы:

  • малітоўная працэсія са свечкамі вакол санктуарыя Маці Божай
  • канцэрт праслаўлення (парафіяльныя музычныя гурты і пілігрымы)
  • усяночнае малітоўнае чуванне «Ноч для Пана» перад цудадзейным абразом Маці Божай
  • адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, магчымасць споведзі і размовы са святаром

22 жніўня

7.30 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
8.00 — святая Імша (на польскай мове) у інтэнцыі пакліканняў да святарскага і манаскага служэння
10.00 — урачыстая святая Імша з удзелам пілігрымаў 
12.00 — благаслаўленне пілігрымаў
12.30 — сустрэча для святароў (Дом міласэрнасці)

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць