BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Новы Апостальскі нунцый правядзе першую Імшу ў Беларусі

Арцыбіскуп Габар Пінтэр сустрэнецца з вернікамі 4 верасня ў архікатэдральным касцёле.

У нядзелю, 4 верасня ў мінскай архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбудзецца святая Імша, якую ўзначаліць Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр. Пачатак у 13.00. Запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Нагадаем, 18 жніўня ў Беларусь прыбыў новы Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Габар Пінтэр. Самалёт з іерархам на борце прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск» удзень.

Прывітаць Апостальскага Нунцыя ў залу чакання прыбылі ўсе члены Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на чале з яе Старшынёй Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам.

«Я вельмі рады ступіць нарэшце на беларускую зямлю. Было вельмі цікава назіраць з самалёта, якая ж прыгожая краіна Беларусь! У многім яна нагадала мне пра Венгрыю — так шмат палёў таксама і ў маёй краіне, — сказаў прадстаўнік Папы. — На гэты момант я на 100 працэнтаў гатовы да працы на карысць Касцёла ў Беларусі, для вашай краіны і для людзей у ёй. Але гэта не толькі заданне — гэта яшчэ і радасць для мяне».

Гаворачы пра свой прыезд у Беларусь, арцыбіскуп Габар Пінтэр адзначыў, што гэта больш, чым проста візіт:  «Гэта не толькі візіт, я застаюся тут. Цікава атрымалася з фармулярам, які мне трэба было запоўніць у самалёце, — да якой даты я тут прабуду. Запаўняючы яго, я нічога не напісаў, таму што застануся тут — спадзяюся, на доўгі час (усміхаецца — заўв. аўт.)».

Іерарх дадаў, што яго першапачатковай задачай стануць сустрэчы з біскупамі, святарамі, вернікамі і прадстаўнікамі дзяржаўнай улады.   «Спачатку я павінен увайсці ў курс справаў па многіх рэчах — становішча вернікаў у Касцёле, дыялог з Праваслаўнай Царквой і інш., — падкрэсліў прадстаўнік Папы. — У першыя чатыры-шэсць месяцаў маім заданнем стане знаёмства з Касцёлам у Беларусі і людзьмі тут — палітыкамі, біскупамі, вернікамі, святарамі, манахінямі...  Прыблізна ў кастрычніку адбудзецца сустрэча з Прэзідэнтам Беларусі. Найперш я павінен пазнаёміцца з той рэальнасцю, якая ёсць у Беларусі. Пазней прыйдуць і іншыя задачы».

Прыгадваючы апошнюю сустрэчу з Папам Францішкам, Апостальскі Нунцый адзначыў, што размаўляў са Святым Айцом нядаўна: «Я бачыўся з Папам Францішкам 13 дзён таму, і практычна першым, аб чым зайшла гаворка, быў апошні візіт Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ў Рым і яго сустрэча з Пантыфікам, а таксама запрашэнне ў Беларусь. Папа Рымскі сказаў, што мы знойдзем час і магчымасць для гэтага візіту. Я не магу сказаць, калі або як, але думаю, што сказанае Пантыфікам — штосьці пазітыўнае для Беларусі».

Catholic.by

Last modified onПятніца, 26 Жнівень 2016 11:00
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць