BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

МУС: На Раство ў касцёлы Беларусі прыйшло 40 тыс. чалавек

Паводле звестак міліцыі, колькасць католікаў у храмах скарацілася ў шэсць разоў за апошнія пяць гадоў.

Паводле афіцыйных дадзеных МУС Беларусі, апублікаваных у сутачнай сводцы, у ноч на 25 снежня 2016 года, калі католікі сустракалі свята Божага Нараджэння, ва ўсіх касцёлах рэспублікі на набажэнствах прысутнічала каля 40 тыс. вернікаў. Дзіўна, але з кожным годам лічба вернікаў, якія прыходзяць у храмы на Раство і Вялікдзень, памяншаецца - па дадзеных міліцыі. Вось паведамленні МУС за апошнія пяць гадоў.

2015 год: інфармацыі няма.

2014 год: У ноч на 25 снежня на тэрыторыі рэспублікі ў каталіцкіх храмах прайшлі Калядныя набажэнствы, на якіх прысутнічала каля 58 тыс. грамадзян. Грамадскі парадак забяспечаны.

2013 год: У ноч на 25 снежня на тэрыторыі рэспублікі ў каталіцкіх храмах прайшлі Калядныя набажэнствы, на якіх прысутнічала каля 83 тыс. грамадзян. Грамадскі парадак забяспечаны.

2012 год: У ноч на 25 снежня на тэрыторыі рэспублікі ў каталіцкіх храмах прайшлі Калядныя набажэнствы, на якіх прысутнічала каля 95 тыс. грамадзян. Грамадскі парадак забяспечаны.

2011 год: У ноч на 25 снежня на тэрыторыі рэспублікі ў каталіцкіх храмах прайшлі Калядныя набажэнствы, на якіх прысутнічала каля 240 тысяч грамадзян. Грамадскі парадак забяспечаны.

Гэта значыць, за пяць гадоў колькасць католікаў, якія святкуюць Раство ў храмах зменшылася у шэсць разоў - згодна з міліцэйскімі сводкамі. Ці можа гэта быць праўдай? Так, у сельскай мясцовасці парафіянаў становіцца менш, вёскі выміраюць, але ў гарадах насельніцтва расце, будуюцца новыя храмы, якія заўсёды перапоўненыя на святы.

Дарэчы, тая ж карціна, па дадзеных МУС, назіраецца і ў Праваслаўнай царкве:

2015 год: У ноч на 7 студзеня на тэрыторыі рэспублікі ў праваслаўных храмах прайшлі Калядныя набажэнствы, на якіх прысутнічала каля 119,8 тыс. грамадзян. Грамадскі парадак забяспечаны.

2012 год: У ноч на 7 студзеня на тэрыторыі рэспублікі ў праваслаўных храмах прайшлі Калядныя набажэнствы, на якіх прысутнічала прыкладна 254 тысячы грамадзянаў. Грамадскі парадак забяспечаны.

Нагадаем, у Беларусі, па розных дадзеных, налічваецца да 1,4 млн каталікоў або амаль 15% насельніцтва краіны.

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць