У светлагорскім касцёле расказалі пра «Лепшага Сябра» [фота]
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Новы спектакль паставілі да свята Божага Нараджэння.
Традыцыйна на свята Божага Нараджэння ў светлагорскай парафіі прадставілі новую тэатральную пастаноўку.
- Гэтым разам - сцэнка «Найлепшы Сябар» з акцэнтам праўды прыходу Збаўцы на зямлю. Пачынаецца ўсё з песні, якая накіроўвае гледача ў сваё сэрца, каб зазірнуць у яго глыбіню, мары, жаданні... Потым з'яўляецца анёлак, які праз бінокаль глядзіць на Зямлю, людзей, бачыць іх запрацаваных, заклапочаных, сумных, слухае іх праблемы. А старэйшы анёл тлумачыць, што гэтак людзі рыхтуюцца да Святаў Божага Нараджэння. На глобусе знаходзяць Беларусь сінявокую і вырашаюць дапамагчы людзям знайсці Найлепшага Сябра. У гэтым часе, з другога боку неба выходзяць месяц і зоркі і таксама размаўляюць аб мінулым, аб сучасных людзях. Усе разам, анёлы, месяц і зоркі ляцяць на зямлю, каб сучасным людзям расказаць праўду аб Божай любові, якая сталася целам дзеля нашага збаўлення. І тут пачынаецца гісторыя Нараджэння Збаўцы. Што сёння сучаснаму чалавеку трэба - гэта Езус, Яго Любоў, - распавядае аўтар і рэжысёр сястра Таццяна Халапук.
30 снежня светлагорскія вернікі пакажуць спектакль у Жлобіне - для мясцовых католікаў.
Фота кс. Тадэвуша Саморэка
Related items
-
Каштоўны абраз з'явіцца ў касцёле ў Магілёве – яго аўтар вырабіў копію крыжа Ефрасінні Полацкай
-
Фестываль арганнай музыкі Ars Magna Organi 2026 пройдзе ў касцёлах Беларусі
-
Асноўную частку некаторых парафій у РФ складаюць замежнікі. Чаму гэта можа стаць праблемай?
-
Дзе ў Беларусі засталіся грэка-каталіцкія парафіі і колькі іх?
-
У чым сімвалізм, новыя дэталі і пры чым польскі святар да сітуацыі з грэка-католікамі Брэстчыны