Міліцыянт уратаваў дзяўчыну, якой стала кепска ў касцёле
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Comments (1)
Ад сардэчнага прыступу дзяўчына страціла прытомнасць на службе ў Гродзенскім раёне.
Супрацоўнік міліцыі выратаваў дзяўчыну, магчыма, ад смерці, падчас начной Каляднай імшы ў каталіцкім храме ў вёсцы Селіванаўцы Гродзенскага раёна. Капітан міліцыі Станіслаў Шутовіч, які дзяжурыў у касцёле, заўважыў непакой сярод людзей. Участковы інспектар падышоў да іх і даведаўся, што 16-гадовай дзяўчыне падчас набажэнства стала дрэнна і яна страціла прытомнасць. Бацькі, якія з ёй знаходзіліся, былі ў паніцы і не ведалі што рабіць, паведамляе Гродзенскае УУС.
Участковы інспектар аказаў першую дапамогу, не стаў чакаць «хуткую», і сам адвёз дзяўчыну ў Сапоцкінскую бальніцу на службовым аўто. Там высветлілі, што ў дзяўчыны абвастрылася сардэчна-судзінкавае захворванне, і яе неабходна тэрмінова даставіць у шпіталь Гародні. З абласнога цэнтра выклікалі рэанімабіль, але надвор'е было дрэннае, быў моцны туман, і каб забяспечыць хуткае прыбыццё медыкаў, міліцыянт адправіўся насустрач рэанімацыйнай брыгадзе, каб хутка суправадзіць яе да пацярпелай.
Назаўтра удзячныя бацькі паведамілі міліцыянту, што дзяўчыне стала лепш, яе жыццё ў бяспецы.
Related items
-
Пытанні каталіцкаму святару задала аўдыторыя Threads. Адно аказалася моўным
-
Немцы з'ехалі, беларусы памерлі, святароў выслалі. Што стала з католікамі Валгадонска, дзе знеслі храм
-
У Гродне рэабілітавалі Казюкі. Але...
-
У Мінску прэзентавалі план «Залатой Горкі» са скверам на могілках, якога там быць не можа
-
Каталіцкую капліцу, якую ў Расіі разабралі і адправілі на фронт, уратавалі праваслаўныя
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу