"Макдональдс" у Ватыкане пачаў раздаваць ежу бяздомным
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Спецыяльнае меню ўключае двайны чызбургер, яблыкі і бутэльку вады.
Стартуе супрацоўніцтва паміж Апостальскай элемазінарыяй, італьянскай некамерцыйнай асацыяцыяй “Medicina Solidale” і нядаўна адкрытым “Макдональдс” на прыватыканскай вуліцы Борга Піа ў падтрымцы бяздомных, якія жывуць у раёне плошчы св. Пятра. У мінулыя дні, амерыканскі сеткавы рэстаран, дзякуючы дапамозе валанцёраў, размеркаваў больш за 1000 пасілкаў паміж тымі, хто начуе ў гэты халодны час на вуліцах побач з папскай базылікай, гаворыцца ў спецыяльным сумесным паведамленні.
Дзякуючы супрацоўніцтву з Апостальскай элемазінарыяй, кожны панядзелак ежа будзе раздавацца ў раёне плошчы св. Пятра і прылягаючай да яе Віа-дэла-Канчыліяцыёнэ, дзе на вуліцы жывуць шматлікія бяздомныя. Для іх валанцёры падрыхтуюць спецыяльнае меню: двайны чызбургер, яблыкі і бутэльку вады.
“Я вельмі задаволена гэтым пагадненнем з “Макдональдс”, які аператыўна адгукнуўся на наш заклік ахвяраваць ежу для тых, хто жыве на вуліцы ў раёне ватыканскай плошчы. Ужо на працягу пэўнага часу мы супрацоўнічаем з Апостальскай элемазінарыяй для забяспячэння медыцынскага догляду за гэтымі людзьмі”, - заявіла Лучыа Эрколі, дырэктар асацыяцыі “Medicina Solidale”. “З арганізацыяй пасілкаў мы робім якасны скачок, даючы магчымасць шматлікім асобам, якія жывуць на вуліцах гэтага раёну атрымліваць ежу, што гарантуе ім адэкватнае спажыванне бялкоў і вітамінаў”, - дадала яна.
Рэстаран хуткага харчавання адкрыўся ў канцы мінулага года ў будынку, што знаходзіцца ва ўласнасці Ватыкана, у некалькіх метрах ад плошчы св. Пятра. “Макдональдс” займае ніжні паверх дома, у якім пражывае некалькі кардыналаў, што працуюць у Рымскай курыі.
Related items
-
Папа Рымскі з лякарні патэлефанаваў Пуціну – каб выратаваць дзве тысячы чалавек
-
Цуды – кожны дзень. У Будславе распавядаюць, як і каму дапамагла Божая Маці
-
Упершыню ў Беларусі (ці ў свеце?) асвяцілі абраз, створаны з дапамогай штучнага інтэлекту
-
Стаў вядомы кошт удзелу для католікаў Беларусі ў Сусветных днях моладзі ў Сеуле
-
Спрэчных канцэртаў у касцёле ў Брэсце больш не будзе? Так вырашылі ўлады, але не касцёльныя