Logo
Print this page

«На Беларусі Бог жыве!» - самы папулярны слоган для Радыё Марыя

Адкрыта галасаванне на лепшы слоган для каталіцкага радыё.

Каталіцкае «Радыё Марыя» ў Беларусі адкрыла галасаванне за лепшы слоган, які ў рамках конкурсу даслалі ў рэдакцыю. Усяго атрымана больш за 90 варыянтаў.

- Перад намі стаіць не самая простая задача - выбраць лепшыя. І зноў жа мы звяртаемся да вас з просьбай аб дапамозе і запрашаем прыняць удзел у галасаванні - адзначыць той варыянт, які, на вашу думку, зможа лепш перадаць ідэю і настрой Радыё Марыя ў нашай краіне, - гаворыцца ў звароце і адзначаецца, што пераможца творчага конкурсу атрымае магчымасць агучыць слоган, а таксама атрымае спецыяльныя прызы ад Радыё Марыя.

Прагаласаваць можна на старонцы www.radiomaria.by/news/54-polls - дзесяткі чалавек ужо зрабілі выбар. Пакуль лідзіруе варыянт «Радыё Марыя: на Беларусі Бог жыве», таксама сярод лідэраў варыянты «Радыё Марыя роднай Беларусі, я з табой спяваю і з табой малюся!», «Радыё Марыя - хваля тваёй душы!».

Last modified onАўторак, 14 Люты 2017 17:37
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.