Мінскія католікі далучаюцца да пратэстаў у абарону Курапатаў
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Будаўніцтва на месцы масавых пахаванняў могуць аднавіць.
3 сакавіка ў Мінску запланаваны агульнагарадскі мітынг у абарону ўрочышча Курапаты. Там, на месцы масавых пахаванняў рэпрэсаваных, якія былі расстраляныя ў канцы 1930 - пачатку 1940-х гадоў, вядзецца будаўніцтва бізнес-цэнтра. Пасля акцый пратэсту актывістаў і малітвы за Беларусь, якую правялі хрысціянскія вернікі, працы былі спыненыя. Аднак стала вядома, што будаўніцтва плануюць аднавіць, таму актывісты і вернікі працягваюць знаходзіцца ў намётавым лагеры ля будаўнічай пляцоўкі.
Далучыцца да акцыі пратэсту ў абарону Курапатаў заклікаюць католікі. «Калі нас прыйдзе хаця б 10-15 чалавек, мы маглі б разам памаліцца Ружанцам або іншым чынам», - піша адміністратар групы ў Фэйсбуку.
Раней у абарону Курапатаў выступіў арцыпастыр Каталіцкай царквы ў Беларусі мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.
Пачатак акцыі 3 сакавіка, у пятніцу, запланаваны на 18 гадзін.
Related items
-
Каталіцкаму святару ў Беларусі вынеслі прысуд
-
Упершыню ва ўсёй Беларусі не адбылася малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій. Апошнім быў Гомель
-
Упершыню ў Беларусі плануюць аднавіць разбураны старадаўні храм
-
Усяго тры чалавекі ў Расіі вучацца ў каталіцкай семінарыі. А як у суседніх краінах?
-
«Сэрца разрываецца». У Беларусі не змаглі служыць Імшу святары з Польшчы – выказаўся біскуп