Католікі ЗША ў Вялікі пост выбіраюць рыбны сэндвіч у McDonald's
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
У некаторых парафіях Вялікі пост называюць сезонам «Філе-о-Фіш».
У Вялікі пост адна з самых папулярных страў у католікаў ЗША - Філе-о-Фіш у Макдональдсе. З 1962 году кожны год гэтая сетка рэстаранаў назірае ўсплёск продажаў сваіх Filet-O-Fish сэндвічаў падчас Вялікага посту, калі многія католікі адмаўляюцца ад мяса па пятніцах, піша USA TODAY.
У 1960-я гады ў McDonald's пачалі заўважаць, што губляюць сваіх кліентаў-католікаў па пятніцах. І тады ў меню з'явіўся Filet-O-Fish, стаўшы асноўнай стравай для многіх кліентаў на працягу апошніх 55 гадоў.
Выданне прыводзіць твіты амерыканцаў на гэтую тэму. Некаторыя пішуць, што ў іх парафіях Вялікі пост жартам называюць сезонам «Філе-о-Фіш».
«Папялец на гэтым тыдні. Бывай, сацыяльныя сеткі, і прывітанне, Філе-о-Фіш па пятніцах» - піша Аўсцін Куік са штата Каліфорнія.
Як паведамляецца на сайце McDonald's, сэндвіч Філе-о-Фіш складаецца з філе смажанай рыбы сямейства трасковых, якая падаецца на пышнай прапаранай булачцы з палоўкай кавалачка сыру «чэдэр», запраўленай спецыяльным соусам «Тар-Тар», і каштуе каля 2 даляраў.
Адзначым, што значэнне посту заключаецца таксама ў тым, каб выдаткоўваць для цялесных задавальненняў, у тым ліку на ежу, менш грошай. А зэканомленыя такім чынам сродкі Царква вучыць аддаваць бедным ў якасці міласціны - гэта таксама абавязковы элемент Вялікага посту, як і малітва. Чытайце падрабязней: Поснае меню ў рэстаранах: дапамога або крывадушнасць?
Media
Ash Wednesday is this week. Bye bye social media and hello filet o fish fridays. ?? #Lent
— Austin Quick (@El_Presidente35) 27 февраля 2017 г.
Related items
-
Як трэба калядаваць, паказалі ў Гродзенскай вобласці: там правялі абрад «Тры каралі»
-
Самы паважаны каталіцкі іерарх адзначыў 80-годдзе. За што яму падзякавалі беларусы?
-
Навагодні фільм падрыхтавала «Радыё Марыя». Тое, якім ён атрымаўся, «сведчыць пра ўсіх нас»
-
Не ўсім католікам Беларусі дазволілі не трымацца посту 2 студзеня. Хто не вызвалены ад абавязку?
-
«Дакладна ведаю, што яна пойдзе на Неба». Пробашч напісаў пра памерлую парафіянку так, як ніхто не пісаў