Крыжовы шлях за Беларусь: «Хрысце, дай сіл на салідарнасць»
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
У Набажэнстве за краіну і нацыю выкарыстаны ілюстрацыі Андруся Такінданга.
«Сёння Крыжовы шлях за Беларусь як ніколі актуальны. Падзеі апошніх месяцаў заахвочваюць нас узмацніць малітву за нашу Бацькаўшчыну. Таму пройдзем разам з Езусам на Галготу ў нашых касцёлах, капліцах і сем’ях, каб папрасіць прабачэння ў Бога за ўсе грахі нацыі і ўзнесці свае просьбы да Усемагутнага ў духу пакоры і любові», - так пачынаецца «Крыжовы шлях за Беларусь», які апублікаваў каталіцкі часопіс Ave Maria. Аўтарам разважанняў стала хрысціянскі журналіст Марына Валасар, да стацый «Крыжовага шляху за Беларусь» выкарыстаны ілюстрацыі вядомага мінскага католіка - музыканта, мастака, тэлевядучага Андруся Такінданга.
«Дадай нам сілы, Хрыстэ, каб нават у цяжкіх сітуацыях жыцця мы былі здольнымі да салідарнасці. Да салідарнасці прыватнай, а таксама да салідарнасці нацыянальнай», - гаворыцца ў разважанні да пятай стацыі «Сымон Кірынэец дапамагае Езусу несці крыж».
«Варта задаць сабе пытанне: што мы пакінем пасля сябе ў гэтай краіне? Якую спадчыну перададзім сваім дзецям і ўнукам? Ці застанецца Беларусь сапраўды Беларуссю - са сваёй мовай, культурай і гісторыяй, з усведамленнем уласнай годнасці і пашанай да жыцця і годнасці іншага чалавека? Ці зможам мы захаваць хрыціянскія каштоўнасці, каб нашыя дзеці мелі арыенцір у гэтым свеце і не паддаваліся ўплывам «суполак смерці», наркаманіі, сектанцтва і іншых небяспечных з’яваў сучаснасці? Ойча, спашлі Свайго Духа на кожнага беларуса, каб мы змаглі мудра распараджацца тым, што ў нас ёсць, і захавалі нацыю ад вымірання», - піша аўтар разважанняў да восьмага стаяння «Езус суцяшае ерузалемскіх жанчын».
Нагадаем, анлайн-трансляцыю Крыжовага шляху з разважаннямі св. Хосэмарыі Эскрыва ў Гомелі правядуць у пятніцу, 7 красавіка.
Related items
-
Усяго тры чалавекі ў Расіі вучацца ў каталіцкай семінарыі. А як у суседніх краінах?
-
«Сэрца разрываецца». У Беларусі не змаглі служыць Імшу святары з Польшчы – выказаўся біскуп
-
З'явілася пацверджанне аб ліквідацыі парафіі грэка-католікаў у Оршы
-
Цуды – кожны дзень. У Будславе распавядаюць, як і каму дапамагла Божая Маці
-
Упершыню ў Беларусі (ці ў свеце?) асвяцілі абраз, створаны з дапамогай штучнага інтэлекту