Папа кананізуе ў Фаціме сведак аб'яўленняў Панны Марыі
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Святымі прызнаюць партугальскіх дзяцей, памерлых у 11 і 10 гадоў.
Сведкі марыйных аб’яўленняў, благаслаўлёныя Франсішку Марту і Жасінта Марту, будуць кананізаваныя папам Францішкам 13 мая 2017 г. у Фаціме, падчас яго візіту ў сусветнавядомы партугальскі санктуарый. Аб гэтым абвясціў сам Пантыфік падчас Звычайнага публічнага кансісторыя па кананізацыі благаслаўлёных, які прайшоў 20 красавіка 2017 г. у Ватыкане.
Бласлаўлёныя Францішак Марту і Жасінта Марту, брат і сястра, якім - разам з сястрой Люсіяй Душ Сантуш, якая памерла ў 2005 годзе - з'яўлялася Найсвяцейшая Багародзіца ў Фаціме. Францішак і Жасінта памерлі неўзабаве пасля цудоўных сустрэч з Маці Божай - адпаведна, ва ўзросце 11 і 10 гадоў.
Нагадаем, у гэтым годзе адзначаецца 100-годдзе Фацімскіх аб'яўленняў Панны Марыі, якая заклікала да пакаяння і малітвы, каб не дапусціць трагедый для чалавецтва. Дарэчы, ў 1917 годзе падчас свайго аб'ўялення ў Фаціме Панна Марыя прадказала адну з галоўных гістарычных падзей XX стагоддзя - развал Савецкага Саюза.
Related items
-
Замест ксяндза – біскуп. У Беларусі нагадалі пра востры недахоп святароў
-
Яшчэ раз пра крэмацыю: як пахаваць прах па-хрысціянску, адказалі ў Касцёле
-
Вось як аднавілі капліцу, якую знёс п'яны кіроўца на Смаргоншчыне
-
Упершыню ва ўсёй Беларусі не адбылася малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій. Апошнім быў Гомель
-
Усяго тры чалавекі ў Расіі вучацца ў каталіцкай семінарыі. А як у суседніх краінах?