Упершыню ў РНПЦ анкалогіі ў Бараўлянах сталі цэлебраваць святую Імшу
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Comments (1)
Службы кожны аўторак праводзіць мясцовая каталіцкая парафія.
З пачатку чэрвеня ў РНПЦ анкалогіі ім. Аляксандрава ў Лясным (Бараўляны) кожны аўторак у актавай залі а 17.00 цэлебруецца святая Імша. Ініцыятыва належыць пробашчу каталіцкай парафіі ў Бараўлянах кс. Казіміру Шыдэлка SDB.
Першая св. Імша ў РНПЦ анкалогіі ўжо адбылася ў мінулы аўторак, 6 чэрвеня. На службе прысутнічалі каля 30 чалавек, у тым ліку медыкі і пацыенты, распавёў святар.
А з 9 ліпеня святую Імшу будуць цэлебраваць у шпіталі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны ў Бараўлянах - кожны чацвер а 17-й гадзіне.
Related items
-
У Мінску на каталіцкіх могілках пачалі ўзводзіць яшчэ адзін будынак
-
Пакаянне за Беларусь: топ-5 фота з Крыжовага шляху ў Навагрудку
-
Узнікла пагроза закрыцця каталіцкай прасторы ў Брэсце – вернікі просяць аб малітве
-
«Імшы не будзе». Старадаўні касцёл у Ружанах застаўся без святара
-
Царква не можа маўчаць пры несправядлівасці ў грамадстве, але... Нюансы патлумачыў святар