BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

На даху Чырвонага касцёла ў Мінску пасялілі гарадскіх пчол

У міні-пчальніку жывуць 60 тысяч насякомых, якія не джаляць людзей [відэа]

Міні-пчальнік з'явіўся на даху Чырвонага касцёла ў Мінску - візітнай карткі горада. Нагадаем, у 2015 годзе пробашч каталіцкай парафіі святых Сымона і Алены ксёндз Уладзіслаў Завальнюк распавёў аб сваёй незвычайнай ідэі, якую падтрымаў Мінсельгасхарч Беларусі. Аднак неўзабаве з'явілася інфармацыя аб пераносе даты адкрыцця пчальніка на нявызначаны тэрмін, па неафіцыйнай інфармацыі - з-за негатыўнай ацэнкі ініцыятывы мясцовымі ўладамі.

І вось міні-пчальнік на даху Чырвонага касцёла з'явіўся, сюжэт пра гэта паказаў тэлеканал «Беларусь1». У цэнтры беларускай сталіцы, на плошчы Незалежнасці, у пяці вуллях пасялілі 60 тысяч пчол, якія збіраюць нектар з гарадскіх раслін. Паведамляецца, што пчальнікі даўно размяшчаюць на дахах мегаполісаў ва ўсім свеце, у прыватнасці, у Лондане, Парыжы, Дубліне, Нью-Ёрку. А цяпер гарадское пчалярства пачалі развіваць і ў Мінску - дзякуючы каталіцкаму святару.

Раней паведамлялася, што на даху касцёла паселяць пчол пароды карпатка, якая адрозніваецца міралюбнасцю і не джаліць людзей. Дзякуючы міні-пчальніку пробашч будзе вызначаць якасць гарадскога мёду і праводзіць экскурсіі для жадаючых пазнаёміцца з жыццём незвычайнага гарадскога сямейства.

- Пчолы - гэта самы важны элемент у захаванні багацця расліннага свету, - лічыць кс. Уладзіслаў Завальнюк.

Media

Каментары   
+8 #4 Ирина Байдакова 2018-02-03 21:06
Хвала яму i пашана на усе дни жыцця и на веки вечныя!!! Ксяндзу Уладиславу!!!
За ягонае щырае сэрца, за миласэрднасць и дапамогу, усим, хто да яго звяртаецца, у часы душэунага змроку и пакут. Яны лечаць душэуныя раны, бо кожнае слова ксяндза Уладзислава - гэта жыццевая мудрасць, святло и чысциня сэрца. А таксама дапамога матэрыяльная... (адзенне, абутак, таксама важна). Чырвоны касцел - гэта родны дом, з роднай мовай, так прыемна и ласкава для сэрца. Пчолы, гэта адна з тысяч ягоных задумак, добрая, бо пчала- гэта БОЖЫ дар, паклон Вам ксендз Уладислау, можа паеушы гэтага меду люд страциць агрэсиунасть и напоуниць свае сэрцы божай ЛЮБОУЮ!!!
Ад мяне асабистая падзяка, за магчымасць размясциць свае малюнки у святым храме, Ваша сардэчнасць кранае и хочацца сказаць многа добрых слоу падзяки. Няхай Божачка беражэ Вас пробашч Уладислау, на усих жыццевых дарожках , добрага Вам настрою i цярпимасти , да нас грэшных верникау, здароуя!
(мастачка, Байдакова Ирина Михайловна).
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
0 #3 Атолино 2017-08-06 22:38
Интересно будет посмотреть: сколько протянет эта пасека, если их пчела залетит в окно дома Правительства, по соседству! Сюрприз сделает депутату!
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+8 #2 Николай 2017-08-04 13:18
Отличная идея- мини пасека в центре столицы.
Сейчас люди страшно далеки от природы. В пустеющих деревнях любой сосед может по судам затаскать пчеловода. А ещё совсем недавно деревни были полны людей, всяческой живности и конечно пчелиные ульи стояли через дом и никому не мешали.
Ксендз примером этой пасеки в столице-показыв ает городским людям , что вот оно Чудо-Божье творение. Часть нашего Мира в котором мы живем. Мы можем и должны жить вместе. Думаю хорошо бы сделать и стеклянный улей- и показывать детям внутреннюю жизнь пчелиной семьи-это действительно чудо. Такая высочайшая организованност ь у насекомых.
Ну и пчелы на костеле это совсем не значит, что ксендз сам делает рамки наващивает их и сам качает мед. Думаю хватает в его парафии людей с радостью готовых все это делать.Редкая возможность для жителя столицы не выезжая работать с пчелами.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
-11 #1 Аляксандр 2017-07-29 12:37
Гэты ксёндз лепей бы фінансы і час прысвяціў абвяшчэнню Евангелля, а заставіў пчолы пчалярам. Тым больш Касцёл гэта ДОМ БОЖЫ, а не пасека. А калі ў іншага пробашча хоббі будзе - свіней ці баранаў палюбіць, то што з касцёла хлеў рабіць трэба будзе. Лічу, што гэта не навіна, а сапраўды ўстыд каталіцкага Касцёла.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць