Топ-5 касцёлаў у сацсетках: Гервяты, Кіеў, Масква, Вільнюс, Мінск
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
На фоне прыгожых храмаў фатаграфуюцца пары, сем'і і нават спартыўныя каманды.
У сацыяльных сетках, у прыватнасці, у самай папулярнай у Расіі і Беларусі сацсетцы «Вконтакте» найбольш частае згадванне па ключавым слове «костел» - каталіцкага храма Святой Тройцы ў беларускай вёсцы Гервяты (Гродзенская вобласць). Кожны дзень па некалькі чалавек публікуюць на сваіх старонках фатаграфіі гервяцкага касцёла, які лічыцца адным з самых прыгожых у Беларусі. На фоне храма, пабудаванага больш за 100 гадоў у неагатычным стылі, пазіруюць не толькі паасобку, але і парамі, кампаніямі, сем'ямі, кожны раз захапляючыся прыгажосцю касцёла. А нядаўна сваё фота на фоне гервяцкай святыні размясціў жаночы гандбольны клуб "Гараднічанка".
На другім месцы - старадаўні Мікалаеўскі касцёл у Кіеве, які з 1980 года выкарыстоўваецца як Дом арганнай і камернай музыкі. Таксама часта ў сацсетках згадваюць і публікуюць фатаграфіі мінскага Чырвонага Касцёла (святых Сымона і Алены), сабора Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Маскве і касцёла святой Ганны ў Вільні.
Media
Related items
-
Занядбаны сучасны храм заўважылі на Міншчыне. Чаму так?
-
Упершыню ў Беларусі плануюць аднавіць разбураны старадаўні храм
-
Стала вядома, калі можа скончыцца будоўля ля касцёла на Залатой Горцы ў Мінску
-
«Жыццё пачынаецца там, дзе знікае 5G». Святар з Віцебска выпускае кнігу – для падлеткаў
-
Папа Рымскі з лякарні патэлефанаваў Пуціну – каб выратаваць дзве тысячы чалавек