BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Да заканчэння збору сродкаў на аднаўленне касцёла ў Мсціславе засталося два месяцы

За месяц на ініцыятыву не ахвяравалі ніводнага рубля.

Менш 60 дзён засталося да заканчэння збору сродкаў на платформе Talaka.by на аднаўленне каталіцкага храма ў Мсціславе. А з пачатку дзеяння праекта, з 1 жніўня, яшчэ не ахвяравалі ніводнага рубля. Грошы спрабуюць сабраць на выраб праектнай дакументацыі, для гэтага неабходна каля 100 тыс. рублёў. Касцёл у аварыйным стане, галоўная праблема - адсутнасць праектнай дакументацыі, калі яе зрабіць, можна звяртацца ў Фонд аднаўлення помнікаў архітэктуры, тлумачаць ініцыятары збору сродкаў:

- У дзяржавы грошай на рэстаўрацыю няма. У многіх месцах касцёла няма даху, і надвор'е разбурае аб'ект. У 2017 годзе ўнутры касцёла абрынулася цэнтральная калона. Калі яе не аднавіць, то абрынецца ўвесь будынак. Але для таго, каб пачаць выконваць працу, трэба зрабіць дакументы на аб'ект.

Акрамя праекта на Talaka.by створаны таксама мясцовы дабрачынны фонд «Адраджэнне гісторыка-архітэктурных помнікаў горада Мсціслава» і дабрачынны рахунак р/с BY73 BAPB 31352908100160000000, у РКЦ № 19 у г.Мсціслаў філіяла ААТ "Белаграпрамбанк" Магілёўскае абласное ўпраўленне Код BAPBY27458, УНП 790613221

Гістарычная даведка езуіцкага касцёла ў Мсціславе:

з 1745 па 1842 г. - езуіцкі касцёл

з 1842 па 1925 г. - праваслаўны храм асвечаны ў гонар св. арханела Міхаіла

з 1925 па 1975 г. - Дом культуры і кінатэатр

з 1975 па 1980 г. - на аб'екце праводзілі грамадзянскую абарону: яго адмыслова падпальвалі, а затым тушылі

з 1992 года пачалі рэстаўрацыю касцёла. Фінансаванне ішло з Міністэрства культуры, але ў 1995 годзе фінансаванне спынілася

Media

Каментары   
+1 #1 Денис 2017-09-02 22:17
Поделитесь этой ссылкой. Восстановим памятник архитектуры в городе Мстиславле. Если вы желаете поддержать проект по сохранению памятника архитектуры, то переходите по ссылке
www.talaka.by/projects/2176
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць