Logo
Print this page

У касцёлах Беларусі памаліліся за мытнікаў

У Каталіцкай царкве адзначалі свята Евангеліста Мацвея - былога мытара.

21 верасня, калі ў Каталіцкай царкве адзначаецца свята святога Мацвея, апостала і Евангеліста, у касцёлах Беларусі падчас малітвы верных на святой Імшы прасіла Бога за мытнікаў - аб тым, каб яны добрасумленна выконвалі свае абавязкі. Святы апостал Мацвей з'яўляецца апекуном мытнікам і банкіраў. Бо да таго часу, пакуль Пан Езус не паклікаў яго, Мацвей быў мытарам, займаўся тым, што збіраў мыты - гандлёвыя і праезныя пошліны на карысць акупацыйнай рымскай улады. Вось што гаворыць пра гэта Евангелле ад Мацвея:

У той час: Калі Езус праходзіў, убачыў чалавека, які сядзеў на мытні, па імені Мацвей, і сказаў яму: Ідзі за Мною. Ён устаў і пайшоў за Ім. І калі Езус сядзеў за сталом у доме, шмат мытнікаў і грэшнікаў прыйшло і села за стол з Ім і вучнямі Ягонымі. Убачыўшы гэта, фарысеі казалі вучням Яго: Чаму Настаўнік ваш есць і п’е разам з мытнікамі і грэшнікамі? Езус жа, пачуўшы гэта, сказаў ім: Не здаровым патрэбны лекар, але хворым. Пайдзіце, навучыцеся, што значыць «міласэрнасці хачу, а не ахвяры». Бо Я не прыйшоў клікаць праведнікаў, але грэшнікаў.

У апошні час у Беларусі пракацілася хваля арыштаў некалькіх груп мытнікаў, якіх пасля судзілі за хабар. Зараз у Гомелі доўжыцца суд над групай працаўнікоў мытні, якія абвінавачваюцца ў атрыманні хабараў.

Last modified onПятніца, 22 Верасень 2017 00:01
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.