Афіцыйна: званы ў Чырвоным касцёле будуць біць
- Written by katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Замест электроннай прылады плануецца выкарыстоўваць сапраўдныя званы.
Інфармацыю пра тое, што ў самым вядомым каталіцкім храме Мінска - Чырвоным касцёле - мясцовыя ўлады забаранілі выкарыстоўваць званы, Katolik.life пракаментаваў прэс-сакратар Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі ксёндз Юрый Санько.
- Гаворка ідзе не пра званы, а пра электрычную прыладу, якая прайгравае перазвон. Яна выкарыстоўвалася ў якасці курантаў, адбіваючы час. Ужо ў 2017 годзе ў касцёле будзе маштабная рэканструкцыя (аднак будынак не зачыняць - службы будуць праводзіцца), і казаць пра тое, як потым будзе выкарыстоўвацца прылада, рана. Ніхто не супраць званоў. Цяпер ідзе гаворка аб тым, каб пасля рэканструкцыі ў касцёле выкарыстоўваліся сапраўдныя званы. І вядзецца размова на прадмет таго, каб яны білі не як куранты, а перад пачаткам святой Імшы, запрашаючы на службу, ці перад іншымі важнымі падзеямі. Так што званы біць будуць!
Падчас рэканструкцыі касцёлу святых Сымона і Алены - помніку архітэктуры - плануецца вярнуць гістарычнае аблічча. Нагадаем, будаўніцтва храма пачалося ў 1905 годзе, працамі кіраваў мінскі дваранін Эдвард Вайніловіч, ён жа ахвяраваў буйную суму на будаўніцтва касцёла. У савецкі час, перад тым, як храм вярнулі католікам, у Чырвоным касцёле размяшчаўся Дом кіно. Будынак падвяргаўся перабудове - з'явіліся прыбудовы на левым бакавым фасадзе, тры апсіды былі злучаныя ў адну.
Related items
- У полі пад птушыны «хор»: як праходзяць Імшы пры крыжах, паказалі на Гродзеншчыне
- «У адзіночцы спяваў». Як ставяцца да зняволеных святароў і ў якіх умовах яны адбываюць арышт
- Польскі суддзя ў Беларусі распавёў пра касцёл у Магілёве і схлусіў
- Турыстка з Масквы паскардзілася, што яе выгналі з касцёла ў Беларусі
- Як выглядае капліца ў прыфрантавой зоне, паказалі католікі Мікалаева