БПЦ прадставіла Новы Запавет па-беларуску. Касцёл - наступны
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
25 лістапада Каталіцкая царква прэзентуе свой пераклад.
Беларуская праваслаўная царква 15 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Мінску ўрачыста прэзентавала выданне «Новы Запавет Госпада Нашага Іісуса Хрыста» - першы кананічны пераклад Евангелля на беларускую мову. Над гэтым перакладам спецыялісты Біблейскай камісіі БПЦ пачалі працу 25 гадоў таму па благаслаўленні Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта. Зараз выданне прадстаўляў цяперашні Мітрапаліт Павел. Пераклад быў зроблены са старажытнагрэцкага тэксту, які традыцыйна ўжываецца ў Праваслаўнай царкве.
Арцыпастыр Каталіцкай царквы ў Беларусі, Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, які прысутнічаў на прэзентацыі, адзначыў, што праваслаўны пераклад Новага Запавету «будзе спрыяць далейшаму развіццю духоўнага пастырства» і ўнясе свой важкі ўклад у развіццё беларускай культуры. Пераклад будзе карысны і Каталіцкай царкве, упэўнены іерарх.
Выданне выпусцілі адмыслова да 500-годдзя першай беларускай друкаванай кнігі - Бібліі Францішка Скарыны. Да гэтага ж юбілею свой першы афіцыйны пераклад Новага Запавету на беларускую мову выпусціла і Каталіцкая царква ў Беларусі. Прэзентацыя кнігі адбудзецца 25 лістапада ў Чырвоным касцёле Мінска падчас біблейскага сімпозіума.
Таксама абноўлены беларускі пераклад Новага Запавету падрыхтавалі спецыялісты Беларускага Біблейскага таварыства - на аснове рукапісаў каталіцкага святара Уладзіслава Чарняўскага.
Related items
- Напярэдадні Вялікадня праваслаўны архіепіскап наведаў каталіцкі цэнтр у Гомелі
- Праваслаўная Велікодная служба па-беларуску з анлайн-трансляцыяй пройдзе ў Вільні
- «Бог даў нам адсутнасць паветранай трывогі». Пра Дзень дзіцяці ў Жытоміры распавёў біскуп
- І ў горадзе, і ў вёсцы: фестываль арганнай музыкі пройдзе ў касцёлах Беларусі
- Такі падарунак – толькі ад байкераў. Мотасезон яны адкрылі ў касцёле