Каталіцкая царква упершыню выдала Новы Запавет па-беларуску
- Written by katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Прэзентацыя пройдзе ў рамках біблейскага сімпозіума «Слова Божае 1517 - 2017»
25 лістапада ў мінскім касцёле св. Сымона і св. Алены (вул. Савецкая, 15, актавая зала) пройдзе біблійны сімпозіум «Божае слова 1517 – 2017», падчас якога адбудзецца прэзентацыя першага афіцыйнага рыма-каталіцкага выдання Новага Запавету на беларускай мове.
Сімпозіум праходзіць у межах святкавання 500-годдзя выдання першай друкаванай Бібліі Францішка Скарыны.
Секцыя па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі і Мінскі тэалагічны каледж імя св. Яна Хрысціцеля запрашаюць біскупаў, святароў і кансэкраваных асобаў, выкладчыкаў, студэнтаў і выпускнікоў каледжа, а таксама ўсіх жадаючых прыняць удзел у біблійным сімпозіуме «Божае слова 1517 – 2017».
Пачатак сімпозіума ў 10.00. Урачыстая святая Імша, якую ўзначаліць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў ў Беларусі, адбудзецца ў 12.00, паведамляе Catholic.by.
Нагадаем, раней Беларуская праваслаўная царква прэзентавала свой пераклад Новага Запавету на беларуску мову.
Related items
-
Топ-7 фота і відэа: католікі Беларусі святкуюць Божае Нараджэнне
-
У Сапоцкіне паказалі, як выглядае згарэлы дах касцёла, і пачалі рамонт
-
Дзе глядзець відэа-онлайн на Раство-2025 – падборка трансляцый з касцёлаў
-
Зарок маўчання? Мінуў месяц, як былі вызваленыя беларускія святары
-
Дзіўную нестыкоўку заўважылі ў беларускім і польскім перакладах Евангелля. Які з іх больш карэктны?