BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У католікаў пачынаецца каляда: як сустракаць святара дома?

Што рыхтаваць, чым частаваць, колькі плаціць… Коратка адказы на ўсе пытанні тут

Традыцыйна ў пачатку каляндарнага году (пасля ўрачыстасці Аб'яўлення Пана) ў католікаў пачынаецца каляда - наведванне парафіяльным святаром месца жыхарства вернікаў. Падчас душпастырскага візіту святары асвячаюць жытло парафіянаў, разам моляцца ў інтэнцыях сям'і, частуюцца за агульным сталом, каб бліжэй пазнаёміцца, распавесці аб сваіх праблемах. На каляду трэба загадзя запісацца.

У прызначаны дзень і час гаспадар дома сустракае святара каля дзвярэй, запрашае яго ў пакой. Пры гэтым можна заспяваць калядку. Пажадана, каб дома былі ўсе члены сям'і. Вітаючыся словамі «Спакой гэтаму дому», святар жадае, каб у гэтым доме пастаянна прысутнічаў Хрыстус, які сваім з’яўленнем на свет прынёс людзям спакой.

На хрысціянскае прывітанне «Хвала Хрысту!» трэба адказаць «На векі вечныя. Амэн» або проста «Хвала навекі!».

Падчас візіту святара неабходна выключыць тэлевізар, радыё. Пастырскае наведванне распачынаецца з абраду благаслаўлення сям’і разам з супольнаю малітваю, таксама адбываецца благаслаўленне ўсёй сям’і і дома з акрапленнем усіх прысутных асвечанаю вадою.

Да душпастырскага візіту неабходна падрыхтаваць пяць галоўных рэчаў: накрыты белым абрусам стол, крыж, запаленую свечку, Святое Пісанне, асвечаную ваду.

Звычайна падчас каляды прынята частаваць святара, калі той мае час. Гэта можа быць як добры абед, так і звычайная гарбата з печывам - тут няма акрэсленых правілаў. Час пачастунку прызначаны для шчырай размовы аб сітуацыі сям’і, бо святар прыходзіць у дом верніка з мэтай не толькі знаёмства, але і канкрэтнай дапамогі.

Часта ўзнікае пытанне: колькі даць грошай святару за пастырскае наведванне? Адказ просты: хто колькі можа.

Ніякай таксы за каляду, як і за любую іншую паслугу, святар Каталіцкай царквы ніколі не называе. Гэта значыць, што калі ў сям'і цяпер цяжкае фінансавае становішча і яна не можа ўвогуле скласці для святара ахвяраванні, нічога страшнага ў гэтым няма. І адсутнасць грошай ні ў якім разе не можа быць прычынай таму, каб гаспадар не запрасіў святара на каляду ў свой дом. Пры гэтым трэба памятаць, што ўсе ахвяраванні прызначаюцца на патрэбы парафіі (ацяпленне, рамонт, паліва), а не святару асабіста.

Media

Last modified onСерада, 01 Студзень 2020 15:23
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць