BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

25 гадоў таму архікатэдру ў Мінску вярнулі католікам [відэа]

Чвэрць стагоддзя таму адноўлена правядзенне набажэнстваў у галоўнай каталіцкай святыні беларускай сталіцы.

Роўна чвэрць стагоддзя таму, 9 студзеня 1993 года, будынак мінскага Касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі быў вернуты католікам Мінска. Цяпер гэта архікатэдральны касцёл, пабудаваны ў стылі віленскага барока, - галоўны каталіцкі храм у Мінску, помнік архітэктуры, які ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі.

А распачалася гісторыя святыні 24 кастрычніка 1700 года, калі быў закладзены яе першы камень. Храм быў пабудаваны ў 1700-1710 гг. як святыня пры езуіцкім кляштары. Гісторыя супольнасці Езуса ў Мінску пачынаецца ў сярэдзіне XVII стагоддзя, калі ў горад прыбылі першыя члены супольнасці. У 1683 годзе было пачата будаўніцтва кляштара, а 24 кастрычніка 1700 года быў закладзены мураваная святыня кляштара. Дзякуючы шматлікім ахвяраванням будаўніцтва ішло хутка, у 1708 годзе быў завершаны інтэр'ер, а 16 сакавіка 1710 года віленскі біскуп Канстанцін Казімір Бжастоўскі асвяціў езуіцкі касцёл у імя Ісуса, Марыі і св. Барбары.

У наступныя некалькі дзесяцігоддзяў храм зведаў шэраг перабудоў. Па баках прэзбітэрыя былі прыбудаваны дзве капліцы, у 1732 годзе былі завершаны дзве вежы галоўнага фасада, якія надалі храму сучаснае аблічча.

У 1773 году пад ціскам свецкіх уладаў еўрапейскіх краін ордэн езуітаў быў часова забаронены папам Кліментам XIV, у сувязі з чым езуіцкі храм Мінска атрымаў статус звычайнага парафіяльнага. У 1798 годзе была створана Мінская дыяцэзія, і храм змяніў свой статус, стаўшы кафедральным саборам, асвечаным у гонар імя Найсвяцейшай Панны Марыі.

У 1951 годзе касцёл быў зачынены, яго дзве вежы знесены, а цэнтральны фасад значна перабудаваны, у будынку да пачатку 90-х знаходзіўся «Дом фізкультурніка». У 1993 годзе храм вярнулі Каталіцкай царкве, у 1997 годзе ён быў паўторна асвечаны. У ходзе рэстаўрацыйных работ у 1990-2000-х гадах было цалкам адноўлена яго першапачатковае аблічча.

Media

Last modified onАўторак, 09 Студзень 2018 13:24
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць