Беларусь уключылі ў топ найменш рэлігійных краін свету. Ці праўда гэта?
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Па дадзеных WIN/Gallup International у Беларусі вераць у Бога толькі 34% насельніцтва, па дадзеных нацыяльнага апытання - 63,5%.
Вынікі апытанняў WIN/Gallup International, якія праводзіліся ў 2008, 2009 і 2015 гадах і ўключаюць рэйтынгі найбольш і найменш рэлігійных краін, апублікавала брытанскае выданне The Telegraph. Апытанні праводзіліся без ухілу на веравызнанне: хрысціянскае, мусульманскае або іншае. Галоўны крытэр - вера ў Бога ў прынцыпе.
Паводле даследванняў, самымі рэлігійнымі ў свеце названы афрыканскія краіны Эфіопія, Малаві і Нігер, дзе веруючымі сябе вызналі 99% насельніцтва. Працягваюць спіс зноў афрыканскія, а таксама азіяцкія краіны і дзяржавы ў Цэнтральнай Амерыцы. Паводле апытання, у Польшчы веруючымі сябе лічаць 86% насельніцтва, ва Украіне - 73%, у Расіі - 70%.
Найменш рэлігійнымі краінамі названыя Кітай - (7% насельніцтва), Японія (13%) і Эстонія (16%). Працягваюць спіс скандынаўскія краіны. Цікава, што Ізраіль, «калыска веры», апынуўся на 9-м месцы у спісе найменш рэлігійных краінаў (тут сябе вернікамі назвалі ўсяго 30% насельніцтва).
Беларусь, паводле апытання, адышла зусім недалёка - з 34% веруючых яна заняла 14-е месца ў спісе найменш рэлігійных краінаў.
Невядомая колькасць апытаных і крытэрыі, паводле якіх складаліся рэйтынгі. Напрыклад, па дадзеных нацыяльнага апытання, апублікаваным ў 2016 годзе, веруючымі сябе назвалі 63,5% беларусаў.
Media
Related items
-
У кіеўскім касцёле паказалі, як саграваюць людзей у маразы
-
Каталіцкі біскуп даў сваю інтэрпрэтацыю «Году беларускай жанчыны» – атрымалася паэтычна
-
«Духоўны цэнтр» замярзае. У Будславе няма ацяплення – і гэта не праблема?
-
Памёр біскуп Казімір Велікаселец – найстарэйшы каталіцкі іерарх Беларусі. Якім быў яго апошні дзень?
-
«Не будзем баяцца перамен». Пасол Ватыкана сустрэўся з моладдзю Мінска