Святар-паэт з Гродна выпусціў медыя-альбом [відэа]
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Сваёй творчасцю ён імкнецца пераказаць Божае Слова больш узнёслым чынам - з дапамогай паэзіі, музыкі і вобраза.
Каталіцкі святар Тадэвуш Крыштопік, дырэктар выдавецтва Гродзенскай дыяцэзіі і пробашч парафіі ў Квасоўцы, выпусціў медыя-альбом сваіх вершаў і песень пад відэашэраг. Гэта ўжо другі зборнік святара-паэта.
- Гэтыя рэлігійныя відэа-ролікі маюць на мэце пераказаць Божае Слова больш узнёслым чынам - з дапамогай паэзіі, музыкі і вобраза, - патлумачыў Katolik.life ксёндз Тадэвуш.
Медыя-зборнікі ўключаюць выбраныя кампазіцыі з музычных альбомаў «Misericors Salvator» (2016 год) і «Добры Пастыр» (2017 год). Саліст - кс. Тадэвуш Крыштопік, гітара - Уладзімір Захараў, гукарэжысёр - Вячаслаў Банкевіч. Кампазіцыі з першага альбома даступныя па спасылцы, з другога - можна паслухаць тут. Ніжэй прыводзім у прыклад апошні з запісаных ролікаў.
Ксёндз Тадэвуш Крыштопік нарадзіўся ў 1957 годзе, скончыў Гродзенскае музычнае вучылішча і Мінскую кансерваторыю. У 1982 годзе паступіў у Вышэйшую духоўную семінарыю ў Рызе (Латвія). Творчасцю пачаў займацца ўжо ў першыя гады свайго святарства. Цяпер вядомы як аўтар-выканаўца хрысціянскай песні.
Media
Related items
- Пад'ём у 3:30, маўчанне і ніякіх гаджэтаў. Адзіны ў свеце беларус камельдул наведаў родны горад
- «Уразіла міласэрнасць». Што здзівіла ў Беларусі самотнага пілігрыма пасля Кітая і ЗША
- «Даведаўся, што ксёндз мае "жонку" і дзяцей». Што з гэтым рабіць, пытае вернік
- Беларусы Вільні маліліся на роднай мове ля сусветна вядомага абраза
- Велікодная прэм'ера: упершыню па-беларуску – песня на вершы святой