Галандскі арган у касцёле Магілёва ўпершыню загучыць на фестывалі «Магутны Божа»
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Плануецца, што на ўсталёўку, рэстаўрацыю і наладу механічнага інструмента спатрэбіцца не менш за тры месяцы.
У магілёўскім каталіцкім храме Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава ўсталююць механічны арган, які да гэтага знаходзіўся ў храме галандскага Эйндховена і нядаўна прыбыў у Беларусь з Галандыі, распавялі Katolik.life ў парафіі.
Інструмент, які цяпер будзе гучаць у Магілёве, быў выраблены ў 1928 годзе вядомым майстрам Леонам Верс Хуэрэн дэ Хэйт Хусенам, прадпрыемства якога было заснавана ў канцы XIX стагоддзя і працуе і цяпер.
Арган у магілёўскім касцёле трэба будзе сабраць, часткова рэстаўраваць і наладзіць, як мяркуецца, на гэта спатрэбіцца не менш за тры месяцы. У парафіі спадзяюцца, што да міжнароднага фестывалю духоўнай музыкі «Магутны Божа», які традыцыйна праводзіцца ў Магілёве ў чэрвені-ліпені, на аргане сыграюць першы канцэрт.
У канцы мінулага году біскуп Аляксандр Яшэўскі казаў пра набыццё для галоўнага касцёла Магілёва механічнага аргана. А пакуль у каталіцкім храме функцыянуе электронны інструмент.
Як вядома, да ўстанаўлення ў горадзе савецкай улады падчас святых Імшаў у касцёле гучаў механічны арган. Па звестках мясцовых гісторыкаў, ён быў вельмі рэдкім: такіх інструментаў у свеце было ўсяго чатыры - акрамя Магілёва гэта Варшава, Рым і Мехіка. Пасля закрыцця храма бальшавікамі арган разабралі, і ён бясследна знік.
Media
Related items
-
Спрэчных канцэртаў у касцёле ў Брэсце больш не будзе? Так вырашылі ўлады, але не касцёльныя
-
Чырвоны касцёл у Мінску не адкрыюць своечасова. Стаў вядомы новы тэрмін
-
«Духоўны комплекс» пабудуюць у Пружанах. Але штосьці тут не так
-
З аўкцыёну прадалі карціну, каб адрамантаваць касцёл у Рэчыцы
-
Чаму канцэрты ў касцёле ў Брэсце – з'ява больш небяспечная, чым гэта можа здавацца