Католікі святкуюць Звеставанне - у касцёлах моляцца за цяжарных
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Свята было перанесена з 25 сакавіка на 9 красавіка.
9 красавіка ў Каталіцкай царкве святкуюць Звеставанне Пана - у 2018 годзе ўрачыстасць была перанесена з 25 сакавіка ў сувязі з тым, што на гэты дзень прыходзілася Пальмавая нядзеля, апошняя ў Вялікім посце - больш важнае свята. У падобных выпадках Звеставанне пераносіцца на першы панядзелак пасля Нядзелі Божай Міласэрнасці.
Урачыстасць Звеставання ўстаноўлена за 9 месяцаў да Раства Хрыстова, якое католікі святкуюць 25 снежня, - у памяць пра наведванне арханёлам Габрыэлем Панны Марыі, які паведаміў ёй добрую вестку пра нараджэнне Збаўцы:
«Бог паслаў анёла Габрыэля ў горад галілейскі, які называўся Назарэт, да Дзевы, заручанай з мужам па імені Юзаф, з дому Давіда, а імя Дзевы - Марыя. Анёл, увайшоўшы да яе, сказаў: Вітай, поўная ласкі, Пан з Табою. Яна ж збянтэжылася ад словаў ягоных і разважала, што гэта за прывітанне. І сказаў Ёй анёл: Не бойся, Марыя, бо знайшла Ты ласку ў Пана. І вось зачнеш ва ўлонні сваім і народзіш Сына, і дасі Яму імя Езус. Ён будзе вялікі і будзе названы Сынам Найвышэйшага, і дасць Яму Пан Бог трон Давіда, бацькі Ягонага. І валадарыць будзе над домам Якуба вечна, і валадарству Яго не будзе канца. А Марыя сказала анёлу: Як станецца гэта, калі я мужа не ведаю? Анёл сказаў Ёй у адказ: Дух Святы сыдзе на Цябе, і моц Найвышэйшага ахіне Цябе. Таму і народжанае Святое будзе названа Сынам Божым. Вось і Альжбета, сваячка твая, і яна зачала сына ў старасці сваёй, і ёсць ужо на шостым месяцы тая, якую называлі бясплоднай; бо для Бога няма нічога немагчымага. Тады Марыя сказала: Вось я, слуга Пана. Няхай мне станецца паводле твайго слова. І адышоў ад Яе анёл», - чытаем у Евангеллі ад Лукі.
Дарэчы, словы, якімі арханёл вітаў Марыю, ляглі ў аснову малітвы «Ave Maria» («Вітай, Марыя»).
Традыцыйна на Звеставанне ў Каталіцкай царкве праходзіць акцыя «Духоўнага ўсынаўлення» - вернікі пачынаюць 9-месячную малітву аб ненароджаных дзецях, якім пагражае аборт. Той, хто моліцца, духоўна усынаўляе ненароджанага дзіцяці і кожны дзень здзяйсняе малітву і добрыя справы ў інтэнцыі захавання жыцця немаўляці.
Related items
-
У «Гомельскіх Курапатах» адбылося набажэнства, а ў Мінску, падобна, – зноў не
-
Топ-7 фота: як у Беларусі адзначылі «Дзяды»
-
На будоўлі ў Мінску знайшлі чалавечыя парэшткі – тут былі каталіцкія могілкі
-
У пілігрымцы ў Рым беларускія католікі не выкарыстоўвалі сімволіку краіны
-
Беларусь «не павінна адчуваць сябе ізаляванай, адкінутай» – Папскі пасланнік