BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Католікі святкуюць Звеставанне - у касцёлах моляцца за цяжарных

Свята было перанесена з 25 сакавіка на 9 красавіка.

9 красавіка ў Каталіцкай царкве святкуюць Звеставанне Пана - у 2018 годзе ўрачыстасць была перанесена з 25 сакавіка ў сувязі з тым, што на гэты дзень прыходзілася Пальмавая нядзеля, апошняя ў Вялікім посце - больш важнае свята. У падобных выпадках Звеставанне пераносіцца на першы панядзелак пасля Нядзелі Божай Міласэрнасці.

Урачыстасць Звеставання ўстаноўлена за 9 месяцаў да Раства Хрыстова, якое католікі святкуюць 25 снежня, - у памяць пра наведванне арханёлам Габрыэлем Панны Марыі, які паведаміў ёй добрую вестку пра нараджэнне Збаўцы:

«Бог паслаў анёла Габрыэля ў горад галілейскі, які называўся Назарэт, да Дзевы, заручанай з мужам па імені Юзаф, з дому Давіда, а імя Дзевы - Марыя.   Анёл, увайшоўшы да яе, сказаў: Вітай, поўная ласкі, Пан з Табою. Яна ж збянтэжылася ад словаў ягоных і разважала, што гэта за прывітанне. І сказаў Ёй анёл: Не бойся, Марыя, бо знайшла Ты ласку ў Пана. І вось зачнеш ва ўлонні сваім і народзіш Сына, і дасі Яму імя Езус. Ён будзе вялікі і будзе названы Сынам Найвышэйшага, і дасць Яму Пан Бог трон Давіда, бацькі Ягонага. І валадарыць будзе над домам Якуба вечна, і валадарству Яго не будзе канца.    А Марыя сказала анёлу: Як станецца гэта, калі я мужа не ведаю? Анёл сказаў Ёй у адказ: Дух Святы сыдзе на Цябе, і моц Найвышэйшага ахіне Цябе. Таму і народжанае Святое будзе названа Сынам Божым. Вось і Альжбета, сваячка твая, і яна зачала сына ў старасці сваёй, і ёсць ужо на шостым месяцы тая, якую называлі бясплоднай; бо для Бога няма нічога немагчымага. Тады Марыя сказала: Вось я, слуга Пана. Няхай мне станецца паводле твайго слова. І адышоў ад Яе анёл», - чытаем у Евангеллі ад Лукі.

Дарэчы, словы, якімі арханёл вітаў Марыю, ляглі ў аснову малітвы «Ave Maria» («Вітай, Марыя»).

Традыцыйна на Звеставанне ў Каталіцкай царкве праходзіць акцыя «Духоўнага ўсынаўлення» - вернікі пачынаюць 9-месячную малітву аб ненароджаных дзецях, якім пагражае аборт. Той, хто моліцца, духоўна усынаўляе ненароджанага дзіцяці і кожны дзень здзяйсняе малітву і добрыя справы ў інтэнцыі захавання жыцця немаўляці.

Last modified onПанядзелак, 09 Красавік 2018 10:50
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць