На Гарадзеншчыне выпускны святкавалі ў касцеле [фота]
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Ужо 12 чэрвеня пройдуць першыя іспыты Цэнтралізаванага тэсціравання.
9 чэрвеня выпускныя вечары адбыліся ў школах Беларусі. Дзесяткі тысяч выпускнікоў у ноч на 10 чэрвеня па традыцыі чакалі світання. Ужо былыя 11-класнікі збіраліся разам з настаўнікамі і бацькамі, каб святкаваць заканчэнне школы і пачатак дарослага жыцця. А 12 чэрвеня пройдуць першыя іспыты Цэнтралізаванага тэсціравання - пачнецца ўступная кампанія ў вышэйшыя навучальныя ўстановы.
У Шчучыне Гарадзенскай вобласці многія выпускнікі сабраліся ў каталіцкай парафіі Святой Тэрэзы ад Езуса (Авільскай). Фотасправаздачу са святой Імшы ў касцёле з удзелам выпускнікоў і настаўнікаў апублікавай на сваёй старонцы ў сацсетцы а. Віталій Слука SP, айцец піяр, які служыць для моладзі. Цікава, што напярэдадні, пасля апошняга званка, у Шчучыне адбылася «касцёльная лінейка» - школьнікі падзякавалі за пражыты навучальны год і папрасілі Божага дабраславення.
Related items
-
У чым сакрэт? Упершыню за шмат гадоў хлопцы з Гомеля паступаюць у семінарыю, прычым, другі год запар
-
Колькі ахвяруюць за хрост у касцёле, абмеркавалі ў Гродне
-
Пачынаецца новы этап рэканструкцыі Чырвонага касцёла ў Мінску. Пра што гэта сведчыць?
-
У каталіцкую семінарыю ў Беларусі залічаны 6 чалавек – меней, чым летась
-
Асаблівы выпадак: каталіцкі санктуарый у прыватным парадку наведаў старшыня райвыканкаму