BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Мора эмоцый і радасці: адзін дзень у пілігрымцы ў Будслаў [фота + відэа]

Больш за 2,6 тыс. католікаў ішлі з розных куткоў Беларусі да абраза Божай Маці.

1-2 ліпеня ў мястэчку Будслаў прайшоў штогадовы маштабны фэст католікаў Беларусі. Да абраза Маці Божай Будслаўскай з розных куткоў краіны вернікі традыцыйна ішлі ў складзе пешых пілігрымак. У цэлым у Будслаў прыбылі пешшу больш за 2,6 тыс. пілігрымаў - моладзі, пенсіянераў, сем'яў з дзецьмі, святароў і законніц. Пад дажджом і сонцам, у холад і спякоту з мазалямі на нагах яны ішлі з радасцю, песнямі і малітвамі, каб прынесці свае просьбы і падзякі да Найсвяцейшай Панны Марыі. Па вечарах моладзь ладзіла канцэрты праслаўлення Бога.

Шмат дзён выпрабаванняў і велізарнай радасці, гара цяжкасцяў і мора эмоцый... У адной з песень, якую спяваюць у дарозе пілігрымы, гаворыцца пра тое, як многія людзі думаюць, што ў пілігрымаў «не ўсё ў парадку з галавой».

Але ў гэтай жа песні ёсць адказ, навошта паломнікі ідуць на такія ахвяры: іх кліча на сустрэчу Божая любоў, якая суцяшае, зараджае, аздараўляе, ажыўляе, творыць цуды і ўзносіць душу ўвысь...

А самым шматлікім і доўгім было паломніцтва Пінскай дыяцэзіі «Брэст - Баранавічы - Будслаў». За 16 дзён пілігрымы прайшлі 537 кіламетраў!

Katolik.life далучыўся да паломніцтва на фінальным адрэзку - у Даўгінаве. Пасля стомнага дня хуткай хады пілігрымы не леглі адразу спаць. Зусім наадварот - пасля малітвы ў касцёле, вячэры і лазні паломнікі да паўночы скакалі пад канцэрт праслаўлення Бога, які зладзілі ў школе, дзе начавалі. А назаўтра адправіліся зноў у шлях - да Панны Марыі.

Прапануем паглядзець відэа-нарэзку і невялікую фотасправаздачу з пілігрымкі. Для прагляду ўсіх фота ўнізе галерэі пераключайце старонкі і клікайце па здымку, каб адкрыць яго на поўны экран.

Media

Last modified onСерада, 11 Ліпень 2018 14:29
Каментары   
+2 #1 Женя 2018-07-05 13:20
это правда - самое яркое событие лета!!! каждый год жду пилигримку!!!!
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць