«Праслаўляць Бога спевам». Івянец запрашае на «Музычную майстэрню» [відэа]
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Серыя майстар-класаў касцёльнай музыцы і спеву пройдзе 21-29 ліпеня.
Супольнасць францішканаў у Івянцы запрашае ўсіх жадаючых на «Музычную майстэрню», якая будзе ладзіцца пры кляштары ўжо ў 16-ы раз.
- Праслаўленне Бога спевам - камандная гульня, якая ўздымае да новых вяршыняў, заахвочвае стаць лепшымі, дае моц пераадольваць выпрабаванні і цяжкасці, імкнуцца да Неба, і ў цішыні Яго прысутнасці імкнуцца адчуць і спазнаць бясконцую любоў Бога, - заклікаюць арганізатары.
Сёлета «Майстэрню» правядуць польскія музыканты Ян Паспяшальскі і Хуберт Кавальскі. Прапануюцца наступныя майстар-класы па касцёльнай музыцы і спеву:
"Толькі аркестр, толькі хардкор!" (смычкова-духавая мафія :)); "Дык зрабіце вы ўжо той доўгаабяццаны харал!"; "Дзе ж ты, дзе, мой барабан?" (перкусія); "Пане Янку, а навучыце дэ-дур!" (гітара для пачаткоўцаў); "О, ты блюз умееш!" (гітара для прасунутых); "Ну і што, што чатыры струны!" (бас-гітара); "Быць ці не быць..." (тэатр); "Пець ня ўмею, зато тэхніку люблю" (гукарэжыссура); "Хуберт, навучы!" (праслаўленне); "Дэгустацыя - мой моцны бок" (дапамога на кухні :))
Пражыванне прадугледжана ў намётавым мястэчку пры кляштары францішканаў, таму з сабой неабходна мець спальнік і турыстычны дыванок, па магчымасці - уласны намёт. Кошт удзелу - 20 руб. (пакет удзельніка + харчаванне). Онлайн-рэгістрацыя па спасылцы >>>
Media
Related items
-
Кардынал Гуджэроці звярнуўся да дзяржаўных служачых Беларусі
-
Скандзіравалі «Беларусь!» перад Папам, пачулі пра сваю місію, перажылі гістарычную падзею: 500 беларускіх католікаў у Рыме
-
Яшчэ адзін касцёл закрыюць у Мінску. Што пра гэта і іншыя балючыя пытанні распавялі біскупы Папе Рымскаму?
-
Асеннія фотасесіі зрабілі беларускія манахіні
-
Знік самы папулярны ў сацсетках беларускі святар. Што здарылася?