Едзем да Папы: квіткі з Мінска да Вільні пакуль ёсць
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Дабрацца да літоўскай сталіцы можна аўтобусамі і электрычкамі.
Менш за месяц засталося да гістарычнага візіту Папы Рымскага Францішка ў краіны Балтыі. Нагадаем, першай Пантыфіка прыме Літва. У 14.00 22 верасня, у суботу, на цэнтральнай катэдральнай плошчы Вільні пачнецца сустрэча Францішка з моладдзю. 23 верасня Папа адправіцца ў Каўнас, дзе раніцай у мясцовым парку Santakos узначаліць нядзельную святую Імшу, якая завершыцца супольнай малітвай «Анёл Панскі». Затым, 24 і 25 верасня, Пантыфік наведаў Латвію і Эстонію.
Візіт Папы ў Літву - унікальная магчымасць для католікаў Беларусі сустрэцца з Францішкам. Упершыню ён будзе так блізка - літоўская сталіца знаходзіцца літаральна ў 40 км ад беларускай мяжы. Таму аўтобусныя пілігрымкі ў Літву запланаваны з многіх гарадоў Беларусі.
Аднак тыя, хто па якіх-небудзь прычынах не запісаўся ў арганізаваныя групы, могуць прыехаць у Вільнюс і Каўнас самастойна.
Каб стаць удзельнікам мерапрыемстваў з Папам, неабходна прайсці бясплатную рэгістрацыю на сайце popieziausvizitas.lt і указаць, у якіх менавіта мерапрыемствах маюць намер прыняць удзел. У Вільню можна дабрацца з Мінска на хуткасным цягніку ці аўтобусе раніцай 22 верасня, да пачатку сустрэчы Францішка з моладдзю. Выехаць з Мінска на цягніку можна ў суботу ў 7.35 або ў 8.10, каб загадзя прыбыць у Вільню. На гэтыя электрычкі пакуль застаецца больш за 200 і звыш 100 квіткоў адпаведна. Кошт квітка - ад 34 рублёў.
Танней каштуюць квіткі на аўтобус - па 22 рублі. Аўтатранспартам можна выехаць з Мінска з 5.00 да 8.30. Месцаў на аўтобусы ў продажы - ад 20 да 38.
А з Вільні ў Каўнас 23 верасня зручна будзе дабірацца электрычкамі. Яны адправяцца з літоўскай сталіцы ў нядзелю у 4.45, 6.20, 7.30 і 8.50. Шлях зойме прыкладна паўтары гадзіны, кошт квітка - каля 5 еўра.
Удакладніць інфармацыю аб наяўнасці месцаў, кошце і часе адпраўлення транспарту можна на сайтах: rasp.rw.by (цягнік), ticketbus.by (аўтобус), traukiniobilietas.lt/portal/ru (Літоўская чыгунка).
Related items
- Расійскіх католікаў у Беларусі ўразіла гасціннасць
- Каталіцкія падкасты: пра што яны і дзе шукаць
- Праваслаўныя ў касцёле, католікі ў мячэці. Топ-5 навін рэгіёнаў
- Новы біскуп пасвечаны ў Беларусі: «Просім міра ў Бога»
- Сотні людзей прыйшлі развітацца з сям'ёй грэка-католікаў у Львове: трыма сёстрамі і іх мамай