«У школу - з любоўю». У касцёлах дабраславілі на навучальны год [фота]
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Для вучняў і выкладчыкаў прасілі дапамогі ў нялёгкай справе.
Традыцыйна ў пачатку навучальнага года ў Рымска-каталіцкай царкве праходзіць дабраславенне школьнікаў, настаўнікаў, студэнтаў, навучэнцаў і выкладчыкаў. У нядзелю 2 верасня, на святой Імшы ў гомельскім касцёле дабраславілі дзяцей, моладзь і дарослых-педагогаў, а таксама асвяцілі навучальныя прыналежнасці.
Пробашч парафіі айцец Юрый адзначыў, што ніхто акрамя бацькоў належным чынам не выхавае іх дзяцей - ні школа, ні нават Царква.
Бацькі не павінны грэбаваць адным са сваіх галоўных абавязкаў і даваць дзецям хрысціянскае выхаванне.
Бо гэты свет, у тым ліку свецкія ўстановы часта спрабуюць прывіць супрацьлеглыя хрысціянству каштоўнасці.
Як адзначаюць святары, хрысціяне вучацца не дзеля адзнак, не дзеля таго, каб спадабацца настаўнікам ці бацькам, а на хвалу Божую. І ўсе мы пакліканыя вучыцца ў самага галоўнага Настаўніка - Ісуса Хрыста. Дзякуючы Яго дапамозе і святлу Духа Святога, пра дары Якога просяць у малітве, можна спазнаць праўду пра Бога, свет і пра нас саміх.
Апостал Павел даваў наказ сваім братам: не будзем павінны нікому нічога акрамя любові. Гэта значыць, што паводзіны дома, у школе павінны быць паводзінамі поўным любові. То бок: люблю, паважаю, слухаюся старэйшых і настаўнікаў, добрасумленна працую ў школе з поўнай аддачай, не спісваю, ня лянуюся, дапамагаю тым, хто вучыцца не вельмі добра.
Школа вучыць, што ў жыцці часта трэба рабіць тое, што не падабаецца.
Вядома, цяжка будзе вучыць вершы, запамінаць формулы. Таму святары раяць: не хочаш вучыць, чытаць - прасі Госпада: Божа, дапамажы мне, дай цярпенне. І праз гэта вучымся веры, таго, што Бог дапамагае. І не важна, кім ты станеш, - прафесарам ці простым рабочым, галоўнае - рабіць усё з любоўю, быць з Богам, выконваць Яго волю, і тады будзеш шчаслівым.
Гартайце старонкі галерэі пад апошнім здымкам і клікайце па фатаграфіі, каб адкрыць яе цалкам.
Related items
- Расійскіх католікаў у Беларусі ўразіла гасціннасць
- Каталіцкія падкасты: пра што яны і дзе шукаць
- Праваслаўныя ў касцёле, католікі ў мячэці. Топ-5 навін рэгіёнаў
- Новы біскуп пасвечаны ў Беларусі: «Просім міра ў Бога»
- Сотні людзей прыйшлі развітацца з сям'ёй грэка-католікаў у Львове: трыма сёстрамі і іх мамай