«Мне не сорамна». Піяры арганізавалі флэшмоб у сацсетках
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Евангелізацыйныя фота просяць дасылаць у новую хрысціянскую групу моладзі Шчучына.
Новая хрысціянская старонка піярскай моладзі ў Шчучыне Беседка.by запрашае ўсіх паўдзельнічаць у фота-евангелізацыйным праекце і тым самым, не саромеючыся іншых, выказаць звычайнымі словамі сваю веру.
- Для гэтага неабходная фатаграфія, на якой Вы трымаеце ліст паперы з надпісам: «Мяне завуць ...! І мне не сорамна сказаць, што я веру ў Езуса Хрыста!», - паведамляецца ў групе ў сацсетцы. - Быць можа, шмат каго з Вашых сяброў гэта звычайна-незвычайны фотаздымак падштурхне да адвагі і гонару за сваю веру!
Евангелізацыйныя фота арганізатары просяць дасылаць у групу ці пакідаць іх як каментарах да адпаведнага посту. Пазней іх размесцяць як асобную навіну на старонцы Беседка.by.
Першым сваю фатаграфію у флэшмобе размясціў Віталь Слука SP, айцец піяр, які служыць для моладзі ў Шчучыне.
Media
Related items
-
«У будні – 2-7 чалавек». Святар з Мінска пераехаў у Магілёў і дзеліцца ўражаннямі
-
Самы папулярны хрысціянскі курс? У беларускім Касцёле пашырае ўплыў «Альфа»
-
«Ніколі такога не бачылі». Учынак святароў у Цярнопалі ўразіў нават атэістаў
-
Выйшлі на волю каталіцкія святары, асуджаныя ў Беларусі да доўгіх тэрмінаў
-
У вязаным трэндзе – цяпер і касцёлы Беларусі: іх «намаляваў» гід