BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У Магілёве дамінікане арганізуюць Ружанцовы кангрэс

Ён пройдзе ў катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Магілёве 6 кастрычніка.

Мэта малітоўнага форума – у духоўнай і інтэлектуальнай фармацыі асоб, якія моляцца на ружанцы. Аб патрэбных ласках на час кангрэса яго ўдзельнікі будуць маліцца да святога Тамаша Аквінскага, які абраны апекуном форума.

На кангрэсе запланаваны чатыры даклада, малітва на ружанцы з медытацыяй на першую суботу месяца, а таксама час на сведчанні аб ласках, атрыманых праз пасрэдніцтва Каралевы Святога Ружанца.  На заканчэнне кангрэса адбудзецца ўрачыстая Эўхарыстыя, якую ўзначаліць біскуп, паведамляе Catholic.by.

Праграма:

  • 9:30 – 10:15 – рэгістрацыя ўдзельнікаў
  • 10:20 – адкрыццё кангрэса
  • 10:30 – 11:10 – даклад айца Віталія Сапегі OP «Жыццё св. Тамаша Аквінскага, доктара Касцёла»
  • 11:15 – 11:55 – даклад айца Міхала Ермашкевіча ОР «Каментарый св. Тамаша Аквінскага да малітваў «Ойча наш», «Вітай, Марыя» і Credo
  • *** – пытанні да дакладчыкаў, дыскусія
  • 12:15 – 13:00 – набажэнства першай суботы месяца: 15 хвілін медытацыі і Ружанец перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам
  • 13:00 – 13:50 – абед
  • 14:00 – 14:40 – даклад Алеся Жлуткі «Св. Тамаш, прачытаны нанова»
  • 14:45 – 15:10 – даклад айца Марыяна Хануска OP «Св. Тамаш — вучань і настаўнік. Любоў да Святога Пісання»
  • *** – пытанні да дакладчыкаў, дыскусія
  • 15:30 – 15:55 – перапынак
  • 16:00 – 16:40 – сведчанні аб плёне Ружанцовай малітвы
  • 16:40 – падрыхтоўка да літургіі
  • 17:00 – Эўхарыстыя

Пра свой удзел у кангрэсе просьба паведаміць да 25 верасня. Для рэгістрацыі неабходна патэлефанаваць або даслаць смс-паведамленне з наступнай інфармацыяй пра ўдзельніка: імя і прозвішча ўдзельніка (або колькасць асобаў), горад, назва парафіі.

Арганізатары форума просяць аб малітве ў інтэнцыі Ружанцовага кангрэса.

Кантакты:

  • а. Раман, тэл. +375 (29) 291 92 11; +48 664 570 570 (schulzop@gmail.com)
  • а. Павел, тэл. +375 (29) 920 20 07; +375 (22) 241 29 39.

Адрас для карэспандэнцыі: а. Раман Шульц OP, вул. Якубоўскага, 39/18, 212026, Магілёў.

Last modified onСубота, 22 Верасень 2018 01:19
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць