Logo
Print this page

Будслаўская, Чэнстахоўская, Вастрабрамская. Гарадзенка вышывае аклады ікон

Анастасія цяпер - маладая мама, і ў дэкрэтным адпачынку вырашыла заняцца рукадзеллем.

Каталіцкая верніца з Гродна Анастасія Мезенова пачала ствараць сапраўдныя шэдэўры - вышытыя аклады вядомых цудатворных абразоў Найсвяцейшай Панны Марыі. У калекцыі Анастасіі ўжо ёсць аклад для абраза Маці Божай Вастрабрамскай - агульнай святыні для католікаў і праваслаўных, якая знаходзіцца ў Вільні. Зараз на сваёй старонцы ў сацсетцы гарадзенка праводзіць апытанне, аклад для якой іконы вышыць наступным - для абраза Чэнстахоўскай або Будслаўскай Божай Маці.

Пакуль большасць падпісантаў рукадзельніцы выказваюцца за беларускую ікону - Будслаўскую.

Раней Katolik.life ўжо распавядаў пра Анастасію - калі яна стала вышываць выявы вядомых каталіцкіх храмаў Беларусі. Нагадаем, Анастасія цяпер - маладая мама, і ў дэкрэтным адпачынку вырашыла заняцца рукадзеллем. Дарэчы, яе маленькая дачка таксама стала спрабаваць сябе ў творчасці. Пакуль - у маляванні.

- Хрысціянка, жонка і мама, юрыст, гісторык, выкладчык, люблю творчасць у любай яго праяве, кулінарыю, захапляюся мовамі, лінгвістыкай, гісторыяй і цывілістыкай. Не прымаю гвалт, расізм, фашызм, шавінізм. Антыкамуніст. Люблю Бога, сям'ю, люблю ўвесь свет! - гаворыць пра сябе Анастасія.

Media

Last modified onПятніца, 28 Верасень 2018 23:14
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.