Гомельскі Будулай - пра БМВ і сваю веру [ВІДЭА]
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Сляпы цыган-музыка працуе, выхоўвае шасцярых дзяцей і аддае сябе Богу.
У Гомелі жыве незвычайны чалавек. Яго завуць Будулай - ён сапраўдны цыган. У сваёй бурнай маладосці Будулай страціў зрок, але здабыў відушчаесэрца. Ён сустрэўся з уваскрослым Езусам Хрыстом, прыйшоў да дзейснай веры, і цяпер спявае хрысціянскія песні, выступае перад вернікамі са сваім сведчаннем, імкнецца дапамагаць людзям, якія жывуць у нястачы. Прычым, робіць гэта з гумарам і агнём Божым, імкнучыся запаліць іншыя сэрцы.
У свае 36 гадоў Будулай паспяхова працуе і выхоўвае шасцярых дзяцей. Наведвае суполку Хрысціян веры евангельскай.
Прапануем увазе запіс аднаго з выступаў Будулая, у якім ён распавядае пра сваю гісторыю, разважае пра «людзей БМВ» (больш-менш веруючых), выконвае свае кампазіцыі разам з іншымі музыкамі.
Media
Related items
-
Чаму Ватыкан падтрымлівае сувязь з аўтарытарнымі дзяржавамі, патлумачыў Папа Рымскі
-
Асноўную частку некаторых парафій у РФ складаюць замежнікі. Чаму гэта можа стаць праблемай?
-
Папа Рымскі адказаў на крытыку: «Я не баюся адміністрацыі Трампа»
-
Не толькі Турынская плашчаніца. Распавядаем пра яшчэ адну рэальную выяву Езуса Хрыста, пра якую вы маглі не ведаць
-
«Нельга святкаваць Вялікдзень і...» Моцнае слова арцыбіскупа Кандрусевіча на Пасху