Як пражыць сёлетні Адвэнт - прапанова ад дамініканцаў з Магілёва
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Кожны дзень снежня можна чытаць па адным з 31 раздзелаў «Кнігі Выслоўяў»
- Калі вы яшчэ не вырашылі, як у гэтым годзе пражыць Адвэнт, запрашаем чытаць з 1 па 31 снежня 31 раздзелаў «Кнігі Выслоўяў». Кожны дзень снежня - адзін раздзел. Гэта кніга Старога Запавету, умацаваная зараз за Кнігай Псальмаў. Хай гэта будзе нашая ўзаемная малітва за нашыя цяжкасці і падрыхтоўка да Божага Нараджэння і Новага Года. Варта не толькі штодзённа прачытаць раздзел, але таксама засяродзіцца ў маўчанні на словах, якія нас закранулі, а перад і пасля чытання памаліцца, напрыклад, «Вітай, Марыя», - прапанаваў сваім падпісчыкам у сацсетцы айцец Раман Шульц OP, aдміністратар парафіі святога Казіміра і святой Ядзвігі ў Магілёве.
Манах-дамініканін раіць далей: варта чытаць «Кнігу выслоўяў» штодзённа або хаця б адзін раз на тыдзень усёй сям’ёй:
- Можна прапанаваць сябрам, каб чытаючы Кнігу ў сваіх дамах, яны ядналіся з нашай парафіяй. Давайце таксама запісваць у сшытку выслоўі, якія спадабаліся, каб у канцы снежня сабраць іх і пашыць кашулькі з выслоўямі для нашай парафіі, а таксама банэр перад капліцай.
Media
Related items
-
Беларускі біскуп заклікаў да малітвы за перамовы Украіны і Расіі
-
Замест ксяндза – біскуп. У Беларусі нагадалі пра востры недахоп святароў
-
Яшчэ раз пра крэмацыю: як пахаваць прах па-хрысціянску, адказалі ў Касцёле
-
Вось як аднавілі капліцу, якую знёс п'яны кіроўца на Смаргоншчыне
-
Упершыню ва ўсёй Беларусі не адбылася малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій. Апошнім быў Гомель