BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

«Глядзіце Імшу па ТБ». У Царкве ЗША з-за грыпу змянілі традыцыі

Парафіян заклікалі не паціскаць рукі падчас перадачы міру, а святароў - не прычашчаць Крывёю Хрыстовай

У Злучаных Штатах Амерыкі лютуе грып - успышка віруса паразіла ўжо каля 7 млн жыхароў краіны. У сувязі з гэтым у некалькіх дыяцэзіях Рымска-каталіцкай царквы ў ЗША ўвялі змены ў традыцыі правядзення святой Імшы. У прыватнасці, вернікам у Нью-Мексіка было сказана пазбягаць дотыку рук і абдымкаў падчас перадачы знака міру, а абмежавацца толькі кіўкамі галавы. Таксама католікаў просяць не трымацца за рукі падчас малітвы «Ойча наш», паведамляе dailymail.co.uk.

У архідыяцэзіі Санта-Фэ вырашылі не падаваць парафіянам Кроў Хрыстову пад выглядам віна, а абмежавацца толькі Целам - хлебам.

Адзначым, што ўсе гэтыя абмежаванні не парушаюць каноны Каталіцкай Царквы - у многіх дыяцэзіях святая Імша пастаянна праходзіць па такіх правілах.

Пасля ўдзелу ў службе католікаў ЗША просяць мыць рукі з мылам або антыбактэрыйным гелем. Тых, хто выявіў у сябе сімптомы грыпу, біскупы заклікаюць не прыходзіць на нядзельную службу, а глядзець яе па тэлевізары.

- Не грэх прапусціць Імшу ў нядзелю, калі вы хворыя, - нагадалі ў архідыяцэзіі. - Калі моліцеся Айцу Нашаму, калі ласка, не трымайцеся за рукі. Проста працягніце іх да неба або складзіце. Звярніце ўвагу, што прычына гэтых указанняў заключаецца ў абмежаванні распаўсюджвання грыпу і выратаванні жыццяў. Гэтыя дырэктывы будуць адменены, калі сітуацыя палепшыцца.

Дыяцэзія Аллентаўна таксама параіла прыняць аналагічныя меры. У Царкве вернікаў заклікаюць рабіць вакцыны супраць грыпу. Сёлета ў ЗША шырока цыркулюе штам H1N1 - так званы свіны грып, які забраў шмат жыццяў ў 2009 годзе.

Што да Беларусі, то Міністэрства аховы здароўя краіны заяўляе, што эпідэміі грыпу пакуль няма. У той жа час беларусаў заклікаюць быць асцярожнымі пры выездзе за мяжу - напрыклад, у прыгранічных абласцях Украіны грып ужо бушуе.

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць