Click to pray: з Папам Францішкам моляцца ўжо 1,5 тыс. беларусаў
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Пантыфік прапанаваў моладзі спампаваць аплет, каб маліцца разам з ім у інтэнцыі міру
У сувязі з гэтым Францішак прадставіў афіцыйную платформу Сусветнай сеткі малітвы Папы пад назвай “Click to pray”. На ёй будуць размяшчацца малітоўныя інтэнцыі і просьбы Святога Айца.
“Запрашаю, галоўным чынам, моладзь спампаваць аплет “Click To Pray”, працягваючы маліцца разам са мной Ружанец у інтэнцыі міру, асабліва падчас Сусветных дзён моладзі ў Панаме”, - заклікаў Пантыфік.
“Click To Pray” даступна як для сістэмы “Android”, так і для “iOS”. Дадатак мае тры галоўныя раздзелы. Першы, які называецца “Маліся з Папам”, утрымлівае штомесячныя малітоўныя інтэнцыі Святога Айца. Другі раздзел – “Маліся штодзённа”, пакліканы стымуляваць да штодзённай малітвы. Трэці – “Маліся ў сеціве”, з’яўляецца прасторай, дзе карыстальнікі аплету могуць размяшчаць свае малітоўныя просьбы, каб маліцца адзін за аднаго.
Паводле дадзеных мапы Click to pray, у ініцыятыве ўдзельнічаюць ужо каля 800 тыс. чалавек, у тым ліку амаль 1,5 тыс. беларусаў і прыкладна столькі ж украінцаў. Адзначым, што ў аплеце зарэгістраваліся звыш 7,6 тыс. расіян - больш, чым у каталіцкай Польшчы, дзе колькасць удзельнікаў малітвы складае прыкладна 5 тыс. чалавек. А самая вялікая колькасць - 206 тыс. чалавек - у Іспаніі.
Related items
-
Расіян здзівіла Імша ў галоўным касцёле Мінска. Чым менавіта?
-
У Гродне паскардзіліся на пілігрымку. Чаму, і што адказалі незадаволеным?
-
Рэкордная колькасць пілігрымаў прыбыла на фэст у Будславе ў 2026 годзе
-
Пачалася трансляцыя фэсту ў Будславе, куды прыйшлі першыя пілігрымы
-
З Беларусі ўжо выехалі некаторыя польскія святары, якім не працягнулі дазвол. А што з астатнімі?