Што такое чысцец іхто туды трапляе?
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Гэта не месца і не нейкі трэці стан паміж небам і пеклам. Гэта шлях тых, хто ўжо ідзе ў неба
Каб зразумець, чым з’яўляецца чысцец, спачатку неабходна мець выразнае і правільнае тэалагічнае разуменне неба і пекла. У пекла ідуць тыя, хто дабравольна адкінуў Бога, упадаючы ў цяжкі грэх, і, паміраючы, не пакаяўся, не адкінуў гэты грэх. Іншымі словамі, у пекла ідуць богаадступнікі, тыя, хто ў момант смерці трываў у граху, а не ў Божай ласцы.
У неба адразу ідуць тыя, хто ў момант смерці прыняў Хрыстовае ачышчэнне ад грахоў праз шчырае пакаянне (знаходзіўся ў стане Божай ласкі). Выразным знакам і пацвярджэннем прынятага Богам перадсмяротнага пакаяння з’яўляецца споведзь (сакрамэнт пакаяння), а таксама Віятык (св. Камунія) і сакрамэнт намашчэння. Сакрамэнт - гэта гарант добрай падрыхтоўкі на шляху да неба. Але нават той, хто не паспеў перад смерцю прыступіць да святых сакрамэнтаў, але з усёй шчырасцю перажыў пакаянне за так званыя лёгкія грахі, маюць (хоць і не пэўны) шанец трапіць на неба, пішуць у групе "Касцёл Маці Божай Каралевы Сусвету у Жлобiне".
Але што рабіць асобам, якія перад смерцю не адпакутавалі за свае грахі, не ачысціліся ад розных прывязанасцяў, якія перашкаджаюць ім перажываць паўнату шчасця з Богам у небе? Жыццёвая практыка паказвае, што існуе нямала людзей, якія паміраюць не ў святасці, хаця вельмі любяць Бога, але гэтая любоў прыцемненая зямнымі клопатамі, эгацэнтрызмам, рознымі прывязанасцямі і неўпарадкаванасцю.
Менавіта такі стан негатоўнасці веруючай асобы прыводзіць яе да неспакою, неабходнасці ўпарадкаваць унутраны хаос, кампенсаваць крыўды, ачысціцца, каб «спачыць у Богу».
Такому «кандыдату ў неба» трэба спачатку перажыць ачышчэнне ад наступстваў сваіх грахоў і толькі пасля цешыцца паўнатою неба. Вось гэты прамежкавы стан «не цалкам гатовых» быць адразу ў небе Касцёл і называе чыстцам. Гэта не месца і не нейкі трэці стан паміж небам і пеклам. Гэта шлях тых, хто ўжо ідзе ў неба, але не можа зрабіць гэтага адразу з-за ўласнай неўпарадкаванасці. Пры гэтым тэолагі звяртаюць увагу на тое, што чыстцовыя цярпенні — гэта перадусім «агонь тугі» з любові і па любові Бога. Памерлы імкнецца да Пана, але паяднацца з Ім перашкаджаюць наступствы зямных грахоў, ад якіх неабходна ачысціцца.
Media
Related items
-
"Беснаватых можам убачыць на тэлеэкране ў пінжаках" – інтэрв'ю з экзарцыстам
-
«Божа, барані Беларусь» – помнік з такімі словамі і бюстам Ларысы Геніюш знеслі ў Зэльве
-
Прайшло паўгода, як Чырвоны касцёл зачынены – пытанні застаюцца без адказаў
-
Украіне – мір, грэшнікам – навяртанне. Біскуп заклікаў да Акту пасвячэння Найсвяцейшай Багародзіцы
-
Ноч у касцёле правяла моладзь Мінска. Што там адбывалася: відэа