BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Маскоўскі рэжысёр здымае фільм пра ўнікальны арган у Беларусі

У вёсцы Мядзведзічы адраджаюць каштоўны інструмент

Кінарэжысёр Вольга Плясневіч з Масквы здымае ў Беларусі дакументальны фільм пра ўнікальны арган, які знаходзіцца ў каталіцкім храме апосталаў Пятра і Паўла ў вёсцы Мядзведзічы Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

Прычым, расійскі рэжысёр здымае кіно па сваёй ініцыятыве: першая адукацыя Вольгі: арганістка. Да таго ж, яна сябруе з вядомым беларускім экспертам па органалогіі Аляксандрам Бурдзялёвым, таму вырашыла яму дапамагчы, распавяла Katolik.life рэжысёр:

- Фільм прысвечаны тэме захавання культурнай спадчыны Беларусі ў выглядзе аргана і адраджэнню самага каштоўнага гістарычнага інструмента ў Мядзведзічах. Мэта фільма асветніцкая: мы хочам паказаць малавядомы, але цалкам унікальны арган Беларусі, данесці да гледачоў прыгажосць і складанасць механізму гэтага раскошнага інструмента. Ідэя фільма складаецца ў максімальна падрабязным сузіранні - працэсе, які дазваляе разгледзець усе складнікі інструмента і захаваць іх. Акцэнт у фільме зроблены менавіта на самім інструменце.

Стужка будзе даступная ў Youtube і на сайце argany.by - праекце Аляксандра Бурдзялёва, які наведаў, вывучыў усе арганы рэспублікі і выдаў падрабязную кнігу «Энцыклапедыя арганаў Беларусі».

- Але ў наш час самай лепшай мовай перадачы інфармацыі з'яўляецца кіно (ТБ, відэа), таму мы і вырашылі стварыць кароткаметражны фільм, - дадала рэжысёр.

Паводле інфармацыі Аляксандра Бурдзялёва, арган у Мядзведзічах выраблены ў 1912 годзе віленскай фірмай Пятра Вайцяховіча. Гэты арган захаваўся да нашага часу ў аўтэнтычным стане. Адзінай неаўтэнтычнай часткай інструмента з'яўляецца матор, які прыстасавалі, каб круціць каленчаты вал механізму калькацыі. У інструменце выяўляецца шэраг характэрных арганабудаўнічых дэталяў, якія ў Беларусі больш не сустракаюцца ў іншых арганных майстроў.

Цікава, што ў 1979-1980 гадах абавязкі арганіста тут выконваў цяперашні біскуп Пінскай дыяцэзіі Антоні Дзям'янка.

Нагадаем, усяго ў Беларусі цяпер налічваецца 124 аргана.

Media

Last modified onПанядзелак, 18 Лістапад 2019 17:19

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць