У Беларусь прыбудзе Бэтлеемскі агонь міру
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Сімвал Божага Нараджэння будзе пілігрымаваць па краіне, каб патрапіць у храмы і дамы вернікаў
Агонь з Бэтлеему - месца зямнога нараджэння Езуса Хрыста - прыбудзе ў Беларусь напярэдадні Божага Нараджэння, якое католікі адзначаць 25 снежня. Сімвал Раства 15 снежня ўжо сустрэлі ў суседніх краінах - Польшчы і Украіне. Дарэчы, гэты знак міру завязуць таксама на Данбас, у зону баявых дзеянняў.
У Беларусь Бэтлеемскі агонь даставяць з Польшчы, якая прыняла сімвал Раства ад славацкіх скаўтаў, якім яго перадалі аўстрыйцы - яны запалілі агонь міру ў Базіліцы Нараджэння Хрыстовага ў Віфлееме. Такім чынам сімвал каляднага паслання трапляе ў больш, чым 25 краін свету. Акцыя скаўтаў уяўляе сабой своеасаблівую эстафету - Бэтлеемскі агонь перадаецца з краіны ў краіну, з рук у рукі, з каталіцкіх храмаў у праваслаўныя, са скаўцкіх гурткоў у дамы вернікаў.

У Беларусі традыцыйна першымі сустракаюць агонь з Бэтлеему католікі Гродна. Затым пачнецца пілігрымка агня міру па краіне: яго ўрачыста сустрэнуць у галоўным касцёле Беларусі, архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Пасля - і ў іншых храмах сталіцы і яшчэ ў дзесятках гарадах Беларусі. У чацвёртую нядзелю Адвэнту вернікі змогуць запаліць свае лампадкі і аднесці сімвал Раства ва ўласныя дамы.
У гомельскі касцёл скаўты прывязуць агонь з Мінску ў другой палове дня ў суботу, 21 снежня, перадаваць яго мясцовым вернікам будуць у нядзелю пасля святой Імшы на 9.00, 12.00 і 17.00. Можна прыносіць свае лампадкі або набыць іх у касцёле.
Усе жадаючыя могуць узяць Бэтлеемскі агонь да свайго дому, каб праз гэты знак Божая Любоў запанавала ў сэрцах.
Related items
-
Кадры, якія ўражваюць: грэка-каталіцкая моладзь малілася на месцы гібелі мірных жыхароў у Цярнопалі
-
Вызваленых святароў прывезлі з Беларусі ў Ватыкан
-
Выйшлі на волю каталіцкія святары, асуджаныя ў Беларусі да доўгіх тэрмінаў
-
Унікальную серыю ікон стварае майстар крыжа Ефрасінні Полацкай. Сцвярджаецца, што праз адну ўжо здараліся цуды
-
На выратаванне вядомага касцёла дзяржава так і не знайшла грошай і звярнулася да грамадзян