BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Арцыбіскуп: «Каронавірус - гэта не праклён і не пакаранне ад Бога»

У той час, калі навука не можа вырашыць праблему пакуты, смерці і зла, Бог паказвае нам, што мы маем патрэбу адзін у адным

У сваім Лісце, які апублікавала старонка каталіцкай архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве, арцыбіскуп Павел Пеццы патлумачыў, як вернікам варта ставіцца да распаўсюджвання COVID-19.

- Каронавірус - гэта не праклён і не пакаранне ад Бога. Аднак праз гэтыя балючыя абставіны Бог паказвае нам, што мы не толькі не ўсемагутныя, але наадварот - слабыя і ўразлівыя істоты. Нягледзячы на ўсе свае дасягненні, навука не можа вырашыць праблему пакуты, смерці і зла. Бог паказвае нам, што мы маем патрэбу адзін у адным, што мы павінны клапаціцца пра нашых братоў і сёстраў, што мы павінны навучыцца жыць, прымаючы самога Бога ў наша жыццё, - піша арцыбіскуп Павел Пеццы.

Паводле іерарха, у гэтай перспектыве Вялікі пост можа стаць спрыяльным часам для таго, каб змяніць свой лад жыцця і зноў будаваць блізкія адносіны ў сям'і, асабліва паміж бацькамі і дзецьмі.

Чытайце таксама: Без святой вады, цалавання і поціскаў рук - цяпер і ў Расіі >

- Усіх вас, і асабліва сем'і, я хацеў бы запрасіць зноў адкрыць для сябе малітвы Святога Ружанца і Крыжовага шляху. Здзяйсняючы гэтыя малітвы разам у нашых дамах, мы ўбачым, што яны не проста збіраюць нас вакол Хрыста, але на самой справе дапамагаюць прайсці той жыццёвы шлях, які прайшлі Езус і Яго Маці, Марыя, - дадаў арцыбіскуп.

Last modified onНядзеля, 15 Сакавік 2020 20:19
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць