Пальмавая нядзеля і Вялікдзень у католікаў Беларусі пройдуць пад адкрытым небам
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
У Ракаве будуць благаслаўляць вербы нават у аўтамабілях
У сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй святыя Імшы ў Пальмовую нядзелю (5 красавіка) ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай адбудуцца на пляцы перад базылікай. Там жа плануецца цэлебрацыя Пасхальнай Вігіліі і святой Імшы ў Велікодную Нядзелю (12 красавіка), паведаміў пробашч кс. Дзмітры Дубовік.
У санктуарыі ёсць вялікі досвед у цэлебрацыі св. Імшы пад адкрытым небам - нагадаем, штогод там ладзіцца фэст, у якім удзельнічаюць тысячы пілігрымаў.
У Ракаве таксама набажэнствы Пальмовай Нядзелі, Пасхальнага Трыдуума і Вялікадня будуць адбывацца на алтары, які рытхуюць пры ўваходзе ў касцёл.
- Маем апаратуру, якая дазваляе чуць на вялікай адлегласці. Такім чынам у Касцёле будзе знаходзіцца меншая колькасць людзей. Благаслаўленне вербачак і Вялікодных страў буду здзяйсняць як у касцёле так і на вуліцы, і нават у аўтамабілях. Вас, дарагія, прашу захоўваць адпаведную дыстанцыю адзін да аднаго, пажадана выкарыстоўванне гігіенічных масак. Перад удзяленнем св. Камуніі для кожнага святар будзе праціраць руку антысептыкам. І будуць прынятыя іншыя меры бяспекі, - паведаміў пробашч.
Раней пра падобныя меры ў сувязі з распаўсюджваннем каронавірусу і заклікам арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча паведамілі некаторыя парафіі ў Мінску да іншых гарадах >
Related items
-
Каталіцкі святар у Беларусі сустрэў Пасху за кратамі і працягвае знаходзіцца ў зняволенні
-
Не так як звычайна прайшоў у Мінску гарадскі Крыжовы шлях. Прычына – на фота
-
Дзе глядзець трансляцыю на Вялікдзень-2026 – падборка відэа-онлайн з касцёлаў
-
Цудоўная гісторыя ў Вербную нядзелю: дзядулі ў Гродне дапамаглі праз «сілу Threads»
-
Ва ўмовах вострага недахопу святароў прызначаны пробашчы парафій, дзе служылі польскія ксяндзы