У Чырвоным касцёле Мінска тры дні запар адключалі электрычнасць
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Гэта адбываецца падчас мітынгаў на плошчы, святыя Імшы праходзяць пры свечках
Ужо тройчы ў Чырвоным касцёле на плошчы Незалежнасці ў Мінску адключалі электрычнасць. Парафіяне заўважылі, што гэта адбываецца падчас правядзення каля касцёла мітынгаў нязгодных з афіцыйнымі вынікамі прэзідэнцкіх выбараў. Першы раз святло ў парафіі св. Сымона і св. Алены адключылі днём у нядзелю, 23 жніўня, перад пачаткам шматтысячнага маршу. Тады камунальнікі патлумачылі гэта "пазаштатнай сітуацыяй".
Аднак сітуацыя паўтарылася ўвечары 24 і 25 жніўня - падчас акцый на плошчы Незалежнасці.

- Хоць і без святла, але ў праўдзе. Святая Божая Праўда - наша святло, якое пераможа гэтую цемру, - піша ў сацыяльнай сетцы парафіянін касцёла. - А тым часам плошча каля касцёла стала месцам сапраўднага прыцягнення для тых, хто любіць Беларусь і чакае пераменаў.
- У насцеж адчыненыя дзверы даносяцца з плошчы заклікі да свабоды. Плошча заглушала ксяндза, але ў паветры лунала адзінства. Я малілася са слязамі на вачах за нашу шматпакутную Радзіму, - піша іншая верніца.
Нагадаем, яшчэ перад выбарамі парафіі Чырвонага касцёла сталічныя ўлады выставілі непад'ёмны рахунак >
Related items
-
Беларусь «не павінна адчуваць сябе ізаляванай, адкінутай» – Папскі пасланнік
-
Кардынал Гуджэроці звярнуўся да дзяржслужачых і ўсіх жыхароў Беларусі
-
Скандзіравалі «Беларусь!» перад Папам, пачулі пра сваю місію, перажылі гістарычную падзею: 500 беларускіх католікаў у Рыме
-
Старадаўнюю капліцу знесла аўто ў Смаргонскім раёне: якой яна была
-
500 вернікаў з Беларусі падарожнічаюць па Еўропе і дзеляцца ўражаннямі